АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

03.03.2021

Усё, што вы жадалі ведаць пра дзяржаўную сацыяльную дапамогу

У раённым цэнтры культуры прайшла дыялогавая пляцоўка. На гэты раз абмеркавалі пытанні дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкі людзей пажылога ўзросту і людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Удзел у дыялогавай пляцоўцы прынялі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Вольга Калячка, галоўны ўрач райбальніцы Крысціна Крук, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Галіна Сакалоўская, старшыня раённага савета ветэранаў, дэлегат Усебеларускага народнага сходу Анатоль Зябко, першы сакратар РК ГА “БРСМ” Кацярына Аўрамчык, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Токан, дырэктар ТЦСАН Алена Жолудзева, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў і арганізацыі раёна.

Дыялогавая пляцоўка распачалася са святочнага моманту. У гэты дзень, 25 лютага, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Сцяпан Буракоў адзначаў свой 95-гадовы юбілей! І Сцяпан Аляксеевіч асабіста, нягледзячы на паважаны ўзрост, завітаў на мерапрыемства. Прысутныя павіншавалі ветэрана, пажадалі моцнага здароўя, бадзёрасці, аптымізму. Выказалі шчырыя словы падзякі за мужнасць, подзвіг, плённую працу ў мірны час. Анатоль Зябко ўручыў Сцяпану Аляксеевічу Падзячнае пісьмо ад райвыканкама і падарунак.

- Ведаеце, тата яшчэ моцны, на здароўе асабліва не скардзіцца, - заўважыла дачка ветэрана Людміла Жданава. – Ён мне ўсю зіму дапамагаў прыбіраць снег! І, шчыра прызнаюся, з вялікай радасцю збіраўся сёння на мерапрыемства. Дзякуй за падтрымку, якую аказваеце нашай сям’і. Адчуваецца, што дзяржава клапоціцца пра ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

Затым уражаннямі ад Усебеларускага сходу падзяліўся Анатоль Зябко, расказаў пра асноўныя напрамкі развіцця краіны на бліжэйшыя пяць гадоў.

 image003.jpg

- У першую чаргу Прэзідэнт краіны засяродзіў увагу на тым, што наша краіна была, ёсць і застанецца сацыяльна-арыентаванай, у цэнтры ўвагі, як заўсёды, будзе чалавек. А гэта значыць, што людзям і надалей будзе аказвацца сацыяльная падтрымка, - заўважыў Анатоль Мікалаевіч. – Невыпадкова, будучы год аб’яўлены Годам народнага яднання. І наша з вамі задача зараз - захаваць наша адзінства, нашу дзяржаву.

Далей перайшлі да абмеркавання актуальных пытанняў. Пазнаёміла з відамі дзяржаўнай сацыяльнай дапамогі, што аказваецца людзям пажылога ўзросту і інвалідам менавіта ў нашым раёне, В. Калячка:

- У Бярэзінскім раёне пражывае 6992 чалавекі, якія арымліваюць пенсіі і дапамогі. Грамадзян - атрымальнікаў пенсіі па ўзросце, - 5525 чалавек. У нашым раёне пражываюць два чалавекі, якім ужо споўнілася 100 гадоў. У параўнанні з 2019 годам сярэднямесячны памер пенсіі па ўзросце павялічыўся на 11,5% і склаў 456,99 рубля. Ажыццяўляюцца і даплаты да пенсій згодна з узростам.

Увогуле, клапоцімся пра ўсіх грамадзян. Малазабяспечаным грамадзянам, сем’ям, тым, хто знаходзіцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, прадастаўляецца дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога ў выглядзе сацыяльных выплат: штомесячная і аднаразовая сацыяльная дапамога, сацыяльная дапамога для пакрыцця затрат на набыццё падгузнікаў і забеспячэнне прадуктамі харчавання дзяцей да 2 гадоў.

У Бярэзінскім ТЦСАН працуюць аддзяленні дзённага знаходжання для людзей пажылога ўзросту, інвалідаў. Для іх дзейнічаюць гурткі, наладжваюцца святы, мерапрыемствы. Таксама ў Дулебах функцыянуе аддзяленне для кругласутачнага прабывання людзей пажылога ўзросту і інвалідаў.

Сацыяльная дапамога на даму - самы запатрабаваны від паслуг. Такая дапамога ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, людзям, якія пацярпелі ад войнаў, аказваецца на бясплатнай аснове.

У нас ёсць і паслугі сядзелак, няні... Нядаўна ўведзена і новая паслуга – пражыванне ў замяшчальнай сям’і. Гэта, калі да прыкладу, вы бераце да сябе ў сям’ю пажылога чалавека.

На дыялогавай пляцоўцы абмеркавалі і яшчэ адно з праблемных пытанняў – стварэнне безбар’ернага асяроддзя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

- Мерапрыемствы па вырашэнні гэтай праблемы ўключаюцца ў праграму "Аб сацыяльнай абароне» на 2021-2025 гады. Вядома ж, яшчэ шмат неабходна зрабіць у гэтым накірунку. Самае цяжкае, як мне здаецца, гэта фарміраванне пазітыўнага стаўлення ў грамадстве да інвалідаў і іх праблем. Думаю, вы таксама заўважылі, як у апошні час уладкоўваюцца аб'екты элементамі безбар'ернага асяроддзя, - зазначыла В. Калячка.

image005.jpg

Аб безбар’ерным асяроддзі гаварыў і Павел Картэль:

- Я ўдзельнічаю ў розных спаборніцтвах, шмат падарожнічаю па Беларусі, ёсць з чым параўнаць. І хочацца адзначыць, што ў раёне паступова развіваецца безбар’ернае асяроддзе. Вядома ж, ёсць над чым працаваць. Некаторыя бардзюры вельмі высокія, складана праязджаць на калясцы. Мая прапанова: можам праехаць разам з прадстаўнікамі ЖКГ, сацыяльнай службы, я падкажу, дзе неабходна крыху зрэзаць бардзюры. Яны ж перашкаджаюць перамяшчацца не толькі мне. Але, да прыкладу, і матулям з каляскамі.

- Не ўсе месцы абсталяваны пандусамі. Разумею, што ўсё адразу зрабіць нельга. Але хочацца, каб набывала пашырэнне работа ў гэтым накірунку.

- Парадавала, што сёння на дыялогавай пляцоўцы многія выказвалі свае меркаванні, - рэзюмавала В. Калячка. – Радуе, што вы неабыякавыя, што вас хвалюе жыццё нашага горада і раёна.

У завяршэнні работы дыялогавай пляцоўкі перад прысутнымі выступілі валанцёры Бярэзінскага ТЦСАН

Чытаць 2947 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}