АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

27.05.2021

Лукашэнка выказаўся за павелічэнне тэрміну паўнамоцтваў дэпутатаў у Беларусі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаўся за павелічэнне тэрміну паўнамоцтваў дэпутатаў у Беларусі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 26 мая на сустрэчы з парламентарыямі, членамі Канстытуцыйнай камісіі і прадстаўнікамі органаў дзяржаўнага кіравання, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўніку дзяржавы было зададзена пытанне, як ён ставіцца да магчымай канстытуцыйнай навацыі, якая цяпер абмяркоўваецца, - аб увядзенні адзінага дня галасавання пры выбарах дэпутатаў усіх узроўняў і ці будзе гэта садзейнічаць развіццю ў краіне інстытута прадстаўнічай дэмакратыі.

"Пытанне нават не ў развіцці дэмакратыі. Выбралі парламент - развівайцеся. Я самая зацікаўленая асоба. Самае галоўнае - таму што я не вечны. Я павінен цяпер пасля сябе нешта пакінуць такое, што застанецца на вякі. Я хачу, каб нешта значнае засталося пасля мяне, вас у тым ліку. Таму справа не ў дэмакратыі. Справа ў тым, каб менш было падстаў, трыгераў для таго, каб узбудзіць грамадства. Ну а далей паглядзіце", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

"Я прыхільнік таго, каб усё ж такі парламент і саветы працавалі 5 гадоў, не 4 гады. І каб была разбежка паміж прэзідэнцкімі выбарамі і выбарамі саветаў і парламента два гады. Не кожны год, а два гады. Нам трэба будзе яшчэ падумаць, як гэта развесці. Але ў адзіны дзень галасавання", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Як паведамлялася БЕЛТА, напярэдадні парламентарыі прынялі зварот палат парламента да Прэзідэнта з просьбай унесці ў Палату прадстаўнікоў законапраект аб змяненні Канстытуцыі, які прадугледжвае магчымасць правядзення выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 29-га склікання адначасова з правядзеннем выбараў у Палату прадстаўнікоў 8-га склікання.

Чытаць 2800 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}