АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

03.06.2021

У бальніцах і паліклініках Беларусі праводзіцца папярэдні запіс на вакцынацыю супраць COVID-19

У бальніцах і паліклініках Беларусі праводзіцца папярэдні запіс на вакцынацыю супраць COVID-19. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства аховы здароўя, паведамляе БЕЛТА.

Фота з архіва

"Цяпер ва ўстановах аховы здароўя Беларусі праводзіцца папярэдні запіс грамадзян, якія жадаюць вакцынавацца супраць каранавіруснай інфекцыі", - гаворыцца ў паведамленні.

На сайце міністэрства размешчана спасылка на пералік арганізацый аховы здароўя, якія задзейнічаны ў вакцынацыі. Напрыклад, у Мінскай вобласці гэта Бярэзінская, Вілейская, Валожынская, Дзяржынская, Клецкая, Капыльская, Крупская, Лагойская, Любанская, Мядзельская, Нясвіжская, Мар'інагорская, Слуцкая, Смалявіцкая ЦРБ, паліклінікі нумар 1, 2, 3, 4 у Барысаве, Жодзінская ЦГБ і іншыя.

На сённяшні дзень першую дозу вакцыны супраць COVID-19 атрымалі больш за 542,3 тыс. чалавек, з іх больш за 297,1 тыс. прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Чытаць 2830 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}