АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

22.07.2021

Да выратавання жыццёў гатовы: на Кургане Славы прысягу прынеслі маладыя супрацоўнікі МНС

У сераду, 21 ліпеня, на Кургане Славы адбылася ўрачыстая цэрэмонія прынясення прысягі супрацоўнікамі Мінскага абласнога ўпраўлення Міністэрства надзвычайных спраў. 72 маладых чалавека паабяцалі аддаваць усю сваю моц і прыкладваць намаганні дзеля такго, как штодзённа стаяць на ахове жыцця і бяспекі жыхароў Мінскай вобласці.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел начальнік Мінскага абласного ўпраўлення МНС Сяргей Лапановіч, намеснік начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Барыс Свірыдовіч, ветэран пажарнай службы і былы кіраўнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС у 1994 – 2002 гг. Аляксандр Шулак, а таксама настаяцель храма Благавешчання Прысвятой багародзіцы айцец Алег. Негледзячы на тое, што большасць з тых, хто прыносіў прысягу, мае яшчэ вельмі невялікі вопыт працы выратавальнікам, сярод хлопцаў знайшліся і такія, хто ўжо паспеў сябе праявіць на глебе выратавання людскіх жыццяў. Для бацькоў гэтых маладых людзей кіраўніцтва Мінскага абласнога ўпраўлення МНС падрыхтавала ўнагароды і словы падзякі. Да прыкладу, Яўген Малашчанка з Барысаўскага раёну, які сумяшчае службу ў МНС з трэніроўкамі па змешаных адзінаборствах, у якіх ён паспеў дасягнуць значных поспехаў.

І вось ён, той самы хвалюючы момант прысягі. Адзін за адным падыходзяць хлопцы да стала, бяручы тэкст прысягі, і над Курганам Славы ўздымаюцца ў нябёса клятвы вернай і адданай службы на карысць беларускаму народу. Трэба мець цвёрды і рашучы характар, каб стаць выратавальнікам, аб гэтым і гаворыць Сяргей Лапановіч:

– Нашы супрацоўнікі штодзённа падвяргаюць сабе рызыцы, рызыкую сваім жыццём, выратоўваючы жыцці простых грамадзян. Месца для прыняцця прысягі выбрана не проста так: гэта сімвал мужнасці і рашучасці нашых продкаў, на якіх неабходна раўняцца сучасным пакаленням беларусаў. У Мінскай вобласці на сённяшні дзень дзейнічае 160 аварыйна-выратавальных падпадзелаў, якія гатовы заўсёды прыйсці на дапамогу.

Ветэран пажарнай службы і былы кіраўнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС у 1994 – 2002 гг. Аляксандр Шулак узгадаў, што ў ягоныя часы цэрэмоніі прыняцця прысягі былі не такія ўрачыстыя:

– З кожным годам Міністэрства надзвычайных спраў развіваецца, удасканальваючы сваю працу. Грамадзяне давяраюць нашым супрацоўнікам, на сённяшні дзень асоба выратавальніка выклівае давер з боку беларусаў. Таму вельмі важна, каб новыя пакаленіі супрацоўнікаў, заступаючы на службу, памяталі аб гэтым і з пашанай неслі ганаровы абавязак.

Пасля сканчэння цэрэмоніі прынясення прысягі тыя з бацькоў, хто прыехаў на мерапрыемства, здолеў літаральна некалькі хвілінак паразмаўляць са сваімі сынамі. Вось да Дзмітрыя Муравіцкага з Лагойскага раёну прыехала ўся сям’я – бацька Міхаіл, маць Людміла і сястра Дзіана. І сам Дзмітрый, паводле ягоных словаў, гатовы рабіць усё, кам блізкія людзі ганарыліся ім і ягонай службай. Негледзячы на тыя цяжкасці, якіх так хапае ў штодзённым жыцці выратавальнікаў Міншчыны.

Крынiца: Мінскі аблвыканкам

Чытаць 2593 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}