У рамках акцыі "Нашы дзеці" ДУ "Смалявіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва" наведаў 5 шматдзетных сем'яў, у якіх выхоўваецца 5 і больш дзяцей і дзеці з асаблівасцямі ў развіцці. Супрацоўнікі цэнтра павіншавалі сем'і з надыходзячым Новым годам і падарылі прадуктовыя наборы, дзеткам – салодкія наборы і цацкі.
— Зараз самая чароўная пара. Таму хочам пажадаць вам добрага Новага года, поспехаў, моцнага здароўя. Каб радавалі бацькоў, дапамагалі адзін аднаму і былі вялікай дружнай камандай!- звярнулася з цёплымі словамі да хлопцаў дырэктар цэнтра Анастасія Бутар.
Да віншаванняў далучыліся загадчык аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для інвалідаў Святлана Копач і загадчык аддзялення першаснага прыёму, аналізу, інфармацыі і прагназавання Вольга Вашкоўская і пажадалі сем'ям больш усмешак, удачы і шчасця.
А дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" працягвае дарыць маленькім жыхарам нашага раёна атмасферу свята і навагодняга чараўніцтва.
Крынiца: Край Смалявiцкi