У Смалявічах дадзены старт акцыі "Адзіны дзень бяспекі".
20 лютага на базе Смалявіцкага раённага Цэнтра рамёстваў прайшоў урок бяспекі для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа №3 г.Смалявічы». Для таго, каб занятак хлопцам спадабауся і запомніуся, папрацавалі многія. З экрана аб правілах бяспекі на лёдзе, правілах абыходжання з электрапрыборамі і дзеяннях у выпадку пажару распавялі героі серыі навучальных мультфільмаў "Чароўная кніга". Бібліятэкар Арджанікідзаўскай бібліятэкі правяла з хлопцамі віктарыну, у якой вызначылі лепшага знаўца правілаў бяспекі.
І ўсё ж, цэнтральная роля ў мерапрыемстве была адведзена работнікам Смалявіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Яны расказалі і наглядна прадэманстравалі, як надзець баявую вопратку і боты выратавальніка менш чым за 20 секунд. Пазнаёмілі з прыладай пажарнага аўтамабіля і дапамаглі кожнаму дзіцяці пабыць у ролі пажарнага і «ліквідаваць узгаранне».
Ўрок атрымаўся пазнавальным, вясёлым і дынамічным. У падарунак кожнае дзіця атрымала карысныя падарункі ад выратавальнікаў.