У Дзень абаронцы Айчыны 23 лютага і ў рамках Адзінага дня бяспекі сумесна са Смалявіцкім РК ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» прайшла штогадовая раённая ваенна-патрыятычная спартакіяда «Бастыёны мужнасці".
Маладыя хлопцы трох гарадскіх школ спаборнічалі ў спрыту, шпаркасці, цягавітасці, трапнасці, дэманстравалі навыкі страявой падрыхтоўкі.
Смалявіцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях - нязменныя ўдзельнікі свята сапраўдных мужчын. Адно з выпрабаванняў падрыхтавалі ўдзельнікам і ратавальнікі. Рабятам прапаноўвалася на час надзець баявую вопратку, пракласці рукаўную лінію і ліквідаваць умоўнае ўзгаранне. Зрабіць гэта трэба як мага хутчэй і не дапусціць памылак. Удзельнікі каманд адчулі сябе сапраўднымі пажарнымі і справіліся з пастаўленай задачай.
Па выніках спартакіяды месцы размеркаваліся наступным чынам:
1 месца - ДУА «Смалявіцкая раённая гімназія»;
2 месца - ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Смалявічы»;
3 месца - ДУА «Сярэдняя школа №1 ім.В.Ф. Купрэвіча г. Смалявічы»
Першы намеснік начальніка Смалявіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Мядзел павіншаваў усіх удзельнікаў ваенна-патрыятычнай спартакіяды, выкладчыкаў і заўзятараў з Днём абаронцы Айчыны і ўручыў пераможцам заслужаную спартыўную ўзнагароду.