6 сакавіка напярэдадні Міжнароднага жаночага дня ў ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Смалявічы» прайшоў бацькоўскі сход «Бяспека майго дзіцяці».
- Бяспека ўключае ў сябе шмат аспектаў, - пачала сустрэчу дырэктар школы Наталля Тальчук. Гэта і прафілактыка супрацьпраўных дзеянняў, і прафілактыка траўмаў і гібелі, прафілактыка пажараў і іншых няшчасных выпадкаў.
Навучыць дзяцей быць акуратнымі ў побыце, распавесці пра забарону гульняў на зімовым вадаёме, нагадаць, як паводзіць сябе ў грамадскіх месцах, за якія правапарушэнні могуць быць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці бацькі і дзеці, як супрацьстаяць проціпраўным дзеянням, якія могуць быць ажыццёўлены ў дачыненні да непаўналетніх. Усе гэтыя пытанні асвятлілі работнікі Смалявіцкага РАУС, раённай службы выратавання і ОСВОД.
Удзельнікам мерапрыемства ўручаны інфармацыйныя буклеты аб правілах бяспекі ў побыце.