У рамках міжведамаснай акцыі «Сябруем з законам» у Смалявіцкім дзяржаўным аграрна-тэхнічным прафесійным ліцэі прайшоў таварыскі матч паміж ліцэістамі, работнікамі УАЗ «Смалявіцкая цэнтральная раённая бальніца» і работнікамі Смалявіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
- Мы рады вітаць вас, сябры, на нашым штогадовым свяце. Я ўпэўнена, што мерапрыемства прынясе вам шмат станоўчых эмоцый і добры настрой. І хай пераможа наймацнейшы! - павітала ўдзельнікаў матчу першы сакратар РГА "БРСМ" Караліна Гарошчык.
Начальнік Смалявіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Мікалай Навумік таксама прывітаў каманды і на працягу ўсяго матчу ўважліва сачыў за рахункам гульні.
Па выніку таварыскай сустрэчы п'едэстал заняла каманда медыкаў, другая ступень - у каманды ратавальнікаў, бронзавымі пераможцамі сталі навучэнцы Смалявіцкага ліцэя.