Рашэннем Смалявіцкага райвыканкама з 24 красавіка 2019 года на тэрыторыі раёна ўведзена забарона на наведванне лясоў.
За парушэнне правілаў пажарнай бяспекі або забароны на іх наведванне (у тым ліку ўезд на тэрыторыю лясных масіваў) прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Парушальнікаў могуць пакараць папярэджаннем або штрафам да 25 базавых велічынь. Штраф можа значна ўзрасці, калі пацерпіць лес або тарфянік.
Зберажыце сябе і сваіх блізкіх ад бяды і ад непрадбачаных выдаткаў!