З мэтай прыцягнення ўвагі да праблемы дзіцячага свавольства з агнём і гібелі дзяцей на пажарах, зніжэння колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і забеспячэння іх агульнай бяспекі (дома, на вуліцы, адпачынку, вадаёме і інш.) у перыяд з 11 мая па 1 чэрвеня ў Смалявіцкім раёне пройдзе прафілактычная акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!», прымеркаваная да Міжнароднага Дня сям'і і Дня абароны дзяцей.
Ратавальнікі і актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных правядуць з хлопцамі і іх бацькамі навучальныя гульні, конкурсы, працягнуць знаёмства з героямі мультфільма «Чароўная кніга», падораць карысныя падарункі.