АДРЕС:

222201, Минская обл.,
г. Смолевичи, ул. Советская, 125
(режим работы)
Телефон приемной: +375 (1776) 4-42-91 "горячая линия"
Факс: +375 (1776) 2-76-33
Телефон «горячей линии» райисполкома: +375 (1776) 4-42-91 "горячая линия"

Телефон «горячей линии» КУП «Смолевичское ЖКХ» работает с 8.00 до 13.00 и 14.00 до 17.00 понедельник-пятница по телефону +375 (1776) 2-73-68

Единый номер справочной службы «одно окно» - 142

E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для деловой переписки), обращения.бел для обращений граждан и юридических лиц.

 

 

 

19.04.2019, 12:31

Кірмаш вакансій «Знойдзем працу разам!»

19 04 2019 7 МІНІСТЭРСТВА ПРАЦЫ І САЦЫЯЛЬНАЙ АБАРОНЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

КІРАВАННЕ ПА ПРАЦЫ, ЗАНЯТАСЦІ І САЦЫЯЛЬНАЙ АБАРОНЕ


ПРЭС РЭЛІЗ

да мерапрыемства: АДЗІНЫ ДЗЕНЬ ЗАНЯТАСЦІ

у фармаце Кірмаш вакансій «Знойдзем працу разам!»

 

25 красавіка 2019 года з 10 да 13 гадзін у рамках агульнарэспубліканскага мерапрыемства «АДЗІНЫ ДЗЕНЬ ЗАНЯТАСЦІ» у Смалявіцкім раёне праводзіцца Кірмаш вакансій для беспрацоўных грамадзян і грамадзян, якія шукаюць працу.

 

Арганізатар мерапрыемства - Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, упраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Смалявіцкага райвыканкама.

Мэта - садзейнічанне ў працаўладкаванні беспрацоўных грамадзян, грамадзян, якія шукаюць працу, шляхам непасрэднага кантакту паміж наймальнікам і суіскальнікам.

У мерапрыемстве наймальнікамі будуць прадстаўлены больш за 300 вакантных месцаў у вытворчай і будаўнічай сферах, гандлі, сельскай гаспадарцы, аказанні паслуг насельніцтву і інш.

На Кірмашы вакансій суіскальнікі змогуць прайсці сумоўя з прадстаўнікамі кадравых службаў, будзе арганізавана кансультаванне насельніцтва аб сітуацыі на рынку працы, пра актуальныя вакансіі, пра паслугі службы занятасці.

Таксама на Кірмашы можна скарыстацца кансультацыямі спецыялістаў па пытаннях арганізацыі ўласнай справы і выплаты падаткаў (адлічэнняў), а таксама атрымаць юрыдычныя кансультацыі па пытаннях прыёму і звальнення.

Кірмаш вакансій праводзіцца як для наймальнікаў, так і для суіскальнікаў на бязвыплатнай аснове.

Мы ўпэўненыя, што кожны наведвальнік знойдзе для сябе шмат важнай і карыснай інфармацыі.

Месца правядзення Кірмашы - Смалявіцкі гарадскі дом культуры.

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь

Упраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Смалявіцкага райвыканкама

 

Прочитано 3857 раз Последнее изменение 19.04.2019, 12:31
Оцените материал
(0 голосов)
© Смолевичский районный исполнительный комитет, 2008-2023
Разработка сайта - УП «Минская волна» | Информационное сопровождение УП Информационное агентство «Минская правда»
object.onload = function(){myScript}