АДРЕС:

222201, Минская обл.,
г. Смолевичи, ул. Советская, 125
(режим работы)
Телефон приемной: +375 (1776) 4-42-91 "горячая линия"
Факс: +375 (1776) 2-76-33
Телефон «горячей линии» райисполкома: +375 (1776) 4-42-91 "горячая линия"

Телефон «горячей линии» КУП «Смолевичское ЖКХ» работает с 8.00 до 13.00 и 14.00 до 17.00 понедельник-пятница по телефону +375 (1776) 2-73-68

Единый номер справочной службы «одно окно» - 142

E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для деловой переписки), обращения.бел для обращений граждан и юридических лиц.

 

 

 

24.04.2019, 14:53

Еўрапейскі тыдзень імунізацыі

З 24 па 30 красавіка 2019 года ў Рэспубліцы Беларусь з мэтай павышэння ўзроўню інфармаванасці насельніцтва і прапаганды імунізацыі праводзіцца штогадовая шырокамаштабная акцыя - Еўрапейскі тыдзень імунізацыі (ЕТІ).

У цяперашні час дасягнутыя поспехі імунізацыі насельніцтва супраць дыфтэрыі, адзёру, краснухі, эпідэмічнага паратыту, поліяміэліту, віруснага гепатыту «В» ствараюць ілжывае адчуванне адсутнасці праблемы інфекцыйных захворванняў.

Аднак, ліквідавана толькі натуральная воспа, узбуджальнікі астатніх вядомых захворванняў цыркулююць у біясферы, што пацвярджаецца рэгістрацыяй выпадкаў захворванняў (як адзінкавых, так і масавых), вылучэннем узбуджальнікаў інфекцый у здаровых людзей, у жывёл, з аб'ектаў навакольнага асяроддзя.

Вакцынацыя - адзіны спосаб абароны ад шэрагу захворванняў, якія немагчыма вылечыць іншымі сродкамі. На сённяшні дзень больш за 40 інфекцыйных захворванняў можа быць папярэджана з дапамогай прафілактычных прышчэпак.

У Рэспубліцы Беларусь імунапрафілактыка з'яўляецца даступнай і бясплатнай для ўсіх слаёў насельніцтва. У адпаведнасці з Нацыянальным календаром прафілактычных прышчэпак прадугледжана планавая імунізацыя супраць 12-ці інфекцый: дыфтэрыя, поліяміэліт, слупняк, коклюш, туберкулёз, адзёр, гепатыт «В», краснуха, эпідпараціт - усім асобам у паказаным узросце, а таксама пнеўмакокавай і гемафільнай інфекцыі, грып - кантынгент рызыкі. Заканадаўствам рэгламентавана таксама правядзенне прафілактычных прышчэпак па эпідэмічных паказаннях некаторым прафесійным групам насельніцтва супраць 18-ці інфекцый (шаленства, бруцэлёз, ветраная воспа, клешчавы энцэфаліт, вірусны гепатыт «А» і інш.).

Для правядзення прафілактычных прышчэпак сабе і сваім дзецям звяртайцеся ў свае тэрытарыяльныя паліклінікі. Любая прышчэпка ў сотні разоў больш бяспечна, чым захворванне, ад якога яна абараняе.

 

Адмаўляючыся ад прышчэпак, не забывайце, што менавіта Вы несяце адказнасць за сваё здароўе і здароўе Вашага дзіцяці..

Інструктар-валеолаг Салодкая М.М.

Прочитано 3838 раз Последнее изменение 24.04.2019, 14:53
Оцените материал
(0 голосов)
© Смолевичский районный исполнительный комитет, 2008-2023
Разработка сайта - УП «Минская волна» | Информационное сопровождение УП Информационное агентство «Минская правда»
object.onload = function(){myScript}