— У гэты перыяд запланавана правядзенне шырокай растлумачальнай работы і прафілактычных мерапрыемстваў. Прадстаўнікі дарожнай міліцыі адправяцца ва ўстановы адукацыі, нагадаюць навучэнцам аб бяспечных паводзінах на дарозе і ў транспарце, асаблівую ўвагу нададуць правілам пераходу праезнай часткі па пешаходных пераходах, катанні на роварах, роліках і скейтбордах, — паведаміла інспектар ДПС АДАІ Смалявіцкага РАУС Ірына Стральцова.
Не застануцца без увагі міліцыянтаў і дарослыя. Дзяржаўтаінспектары наведаюць працоўныя калектывы, бацькоўскія сходы, раскажуць аб пагрозах бяспекі дзяцей на дарозе, прычынах і наступствах ДТЗ з удзелам непаўналетніх. Акрамя таго, будуць абмяркоўвацца правілы бяспекі перавозкі маленькіх пасажыраў, адказнасць за парушэнні ПДР, а таксама неабходнасць асабістага прыкладу правільных і бяспечных паводзін на дарозе.
З мэтай ліквідацыі недахопаў ва ўтрыманні вуліц, дарог і тэхнічных сродкаў арганізацыі дарожнага руху інспектары ДАІ правядуць абследавання тэрыторый паблізу ўстаноў адукацыі.
У ходзе мерапрыемства будуць створаны рэйдавыя групы з прыцягненнем супрацоўнікаў іншых службаў міліцыі грамадскай бяспекі, намаганні якіх будуць сканцэнтраваны на прафілактыцы парушэнняў ПДР кіроўцамі, дзецьмі, а таксама дарослымі пры суправаджэнні дзяцей. Па фактах парушэнняў непаўналетнімі правілаў бяспекі на дарозе матэрыялы будуць накіраваны ў камісію па справах непаўналетніх для разгляду ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку і належнага рэагавання ў дачыненні да бацькоў.
Толькі ў студзені бягучага года ў Беларусі адбылося 29 ДТЗ, у якіх адзін дзіця загінуў і 28 атрымалі раненні рознай ступені цяжару. 17 непаўналетніх удзельнікаў дарожнага руху атрымалі траўмы, перасякаючы праезную частку, 12 - знаходзіліся ў аўтамабілі ў якасці пасажыра. Пры гэтым 26 дзяцей пацярпелі па віне дарослых.