Супрацоўнікі міліцыі пры сустрэчы з падлеткамі нагадвалі, як правільна і бяспечна павінен перасоўвацца пешаход, каб не атрымаць траўму па ўласнай неасцярожнасці, бо юныя пешаходы з-за недастатковай назіральнасці і асцярожнасці часам забываюць як арыентавацца на дарозе. У большасці вёсак вельмі мала тратуараў і пешаходных дарожак, у такіх выпадках неабходна перасоўвацца па абочыне або краі праезнай часткі, насустрач руху транспарту, каб самому можна было заўважыць надыходзячы аўтамабіль, і кіроўца загадзя мог убачыць пешахода. Пешаходных пераходаў у невялікіх населеных пунктах, як правіла, размешчана няшмат, таму важна ведаць, што пры адсутнасці пешаходных пераходаў праезную частку дарогі трэба пераходзіць на скрыжаваннях па лініі тратуараў або абочын. Пры гэтым затрымлівацца або спыняцца на дарозе нельга, калі гэтыя дзеянні не звязаныя з забеспячэннем бяспекі руху.
Размаўляючы з дзецьмі, непаўналетнія не абышлі бокам і тэму гульняў паблізу праезнай часткі дарогі, бо можна атрымаць траўму або трапіць пад машыну, спрабуючы забраць з праезнай часткі дарогі мяч або цацку.
Супрацоўнікі міліцыі ўручылі інфармацыйныя памяткі непаўналетнім з пажаданнямі бяспечнага адпачынку.