АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

user1

Аляксей Кушнарэнка

Арганізацыі тарфяной прамысловасці Беларусі за пяцігодку плануюць здабыць амаль 11 млн т торфу, з якога будзе выраблена 6,5 млн т прадукцыі. Аб гэтым расказаў генеральны дырэктар ДВА "Белпалівагаз", член Савета Рэспублікі Аляксей Кушнарэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэнерга.

Як адзначыў Аляксей Кушнарэнка, цяпер рэалізуецца галіновая праграма комплекснай мадэрнізацыі тарфяных вытворчасцей на 2021-2025 гады. Перспектыўныя напрамкі выкарыстання торфу - кацельні ЖКГ і цэментныя вытворчасці. Так, цэментная галіна спажывае 43 працэнты ад агульнага аб'ёму вытворчасці тарфяных брыкетаў і сушанкі. Штогод на цэментныя заводы пастаўляецца амаль 300 тыс. т паліўных брыкетаў, што дае магчымасць замяшчаць выкарыстанне прыроднага газу і каменнага вугалю. У будучым гэты аб'ём плануецца нарошчваць, у тым ліку за кошт рэалізацыі на ААТ "Краснасельскбудматэрыялы" праекта па выкарыстанні тарфяной сушанкі ў цеплагенератары.

Сезон па здабычы торфу ў гэтым годзе ўжо завяршыўся. На 1 верасня здабыта 1,5 млн т торфу, у тым ліку 1,3 млн т (89,2 працэнта) фрэзернага (для вытворчасці тарфянога паліва) і 163,6 тыс. т (10,8 працэнта) няпаліўнага. План выкананы на 101 працэнт. У цэлым запасаў торфу ў краіне дастаткова для распрацоўкі і выкарыстання яго ў эканоміцы на бліжэйшыя 100 гадоў. Іх агульны аб'ём ацэньваецца 2,4 млрд т, з якіх для прамысловай распрацоўкі прыдатны 302 млн т.

"Калі гаварыць аб экспартным патэнцыяле нашых прадпрыемстваў, то сваю прадукцыю мы пастаўляем у 25 краін свету, - дадаў Аляксей Кушнарэнка. - У гэтым годзе ў геаграфіі паставак з'явілася Калумбія. У цэлым за першае паўгоддзе 2021 года сумарны экспарт тавараў і паслуг склаў $25 млн. Тэмп росту да аналагічнага перыяду мінулага года - 122 працэнты".

Крынiца: БелТА

В школах прошли торжественные линейки

Дзень ведаў традыцыйна адзначаецца ва ўсіх навучальных установах. Асабліва ўрачыста 1 верасня сустракаюць у школах. У гэты дзень школьны двор-месца сустрэчы розных пакаленняў. Дзядулі і бабулі, мамы і таты, першакласнікі і выпускнікі... Адразу два першых класа ўпершыню перасягнулі парог сярэдняй школы № 3.

Стракатыя букеты і велізарныя банты, трошкі хвалявання і высокі адзінаццацікласнік побач-вось набор першакласніка. Галоўныя героі ўрачыстасці з'явіліся пад задорыстую музыку. Малых вядзе за руку іх першая настаўніца.

Дырэктар школы Ігар Юшкевіч у сваім прывітальным слове сказаў:

- Сёння асаблівы дзень для нашых выпускнікоў, для якіх гэты школьны год будзе апошнім. Вядома, адказны крок для нашых маленькіх першакласнікаў. Сёння яны афіцыйна пераступілі парог школы.

Дырэктар школы пажадаў хлопцам моцнага сяброўства ў класе, цёплых адносін з настаўнікам і новых ведаў.

- Калегам я хачу пажадаць прафесійных дасягненняў, адкрыццяў. Мы, настаўнікі, ўсё жыццё вучымся, — адзначыў Ігар Юшкевіч.

На ўрачыстай лінейцы прысутнічаў старшыня Смалявіцкага раённага аб'яднання прафсаюзаў, Ігар Адамчык. Віншуючы вучняў, настаўнікаў і бацькоў З Днём ведаў, ён адзначыў, што праходзіць час, мяняюцца чалавечыя каштоўнасці, але ў аснове любога грамадства заўсёды ляжаць веды.

- Веды неабходна набыць і прымножыць. Хай веды кожнага з вас будуць трывалымі і надзейнымі. Навучальныя прадметы няхай засвойваюцца лёгка, а школа стане другім домам, - сказаў Ігар Адамчык.

Ад прафсаюзнага руху раёна першакласнікі атрымалі наборы канцылярскіх прылад. На ўрачыстай лінейцы быў уручаны дыплом За бездакорную працу, высокую прафесійную адказнасць дырэктару школы ад Ігара Адамчыка.

1 верасня за парты школы сядзе больш за 400 навучэнцаў, а першы званок для іх традыцыйна далі першаклашкі.

Крынiца: Край Смалявiцкi

Фота з архіва

Факультатыў "Будучыня пачынаецца сёння", накіраваны на фарміраванне ў школьнікаў асноў культуры правоў чалавека, уводзіцца ў беларускіх школах з 1 верасня. Вучэбныя праграмы курса зацверджаны пастановай Міністэрства адукацыі нумар 144 ад 2 ліпеня 2021 года, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з пастановай вучэбная праграма прызначана для вучняў 3-8-х класаў. Яна разлічана на 17 гадзін і прадугледжвае два варыянты работы: 1 гадзіну на тыдзень на працягу паўгоддзя або 1 гадзіну ў два тыдні на працягу года.

У прыватнасці, факультатыў дапаможа вучням усвядоміць шэраг прававых паняццяў, сярод якіх "правы чалавека", "правы дзіцяці", "чалавечая годнасць", "уласнае меркаванне", даведацца пра спосабы (механізмы) абароны правоў дзіцяці дзяржавай, навучыць знаходзіць і аналізаваць інфармацыю па пытаннях правоў чалавека, у тым ліку пры дапамозе інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, вызначаць праблемы ў галіне правоў чалавека, якія датычацца асноўных сфер уласнага жыцця і жыцця іншых людзей.

Паводле інфармацыі Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала, Міністэрствам адукацыі падрыхтаваны таксама прыкладны тэматычны план факультатыва і вучэбны матэрыял.

Даведацца пра свае правы, абавязкі і знайсці іншую прававую інфармацыю ў займальнай і даступнай форме можна таксама на спецыялізаваным інтэрнэт-рэсурсе па прававой асвеце дзяцей і падлеткаў у Беларусі - Дзіцячым прававым сайце.

Крынiца: БелТА

Фота з архіва

Дзень ведаў праходзіць сёння ў Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Сістэма адукацыі да пачатку навучальнага года гатова. У краіне будуць дзейнічаць 2940 дзяржаўных устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Да 1 верасня ўводзяцца 7 новых школ на 6095 месцаў (па адной школе ў Баранавічах, Гомелі, Бабруйску, Стоўбцах, Калодзішчах і дзве ў Мінску). Школы аснашчаны неабходным абсталяваннем, метадычнымі рэкамендацыямі, падручнікамі.

Заняткі пачнуць амаль 1 млн 85 тыс. навучэнцаў, з іх 118 тыс. першакласнікаў.

Першы ўрок, які пройдзе 1 верасня ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, будзе на тэму "У адзінстве беларускага народа - аснова незалежнай краіны", прысвечаную Году народнага адзінства. Педагогі падрыхтавалі для навучэнцаў маршруты экскурсій і віртуальных падарожжаў, арганізавалі выстаўкі, часовыя экспазіцыі, прысвечаныя тэматыцы першага ўрока.

У 2021 годзе запланавана выдаць 41 новы вучэбны дапаможнік, з іх 14 новых для 11-х класаў. Дарэчы, 11-ы клас поўнасцю завяршае пераход на новую праграму навучання. І ў гэтым годзе 11-класнікі будуць займацца па абноўленай праграме і абноўленых падручніках.

У гэтым навучальным годзе будуць працаваць 50 ВНУ (42 дзяржаўныя і 8 прыватных), 193 установы сярэдняй спецыяльнай адукацыі, 176 устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Прымуць дзяцей 2936 устаноў дашкольнай адукацыі, у якіх будуць атрымліваць дашкольную і спецыяльную адукацыю больш за 425 тыс. выхаванцаў, а таксама 237 устаноў спецыяльнай адукацыі, у якіх будуць 14 863 навучэнцы.

Таксама ў гэтым годзе плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 12 устаноў дашкольнай адукацыі на 2229 месцаў.

У сістэму адукацыі прыйдуць амаль 6 тыс. маладых спецыялістаў.

На рамонтныя работы ва ўстановах адукацыі ў 2021-2022 навучальным годзе плануецца накіраваць Br140 млн.

Крынiца: БелТА

Фота з архіва

Беларусь пры стварэнні дзяржкарпарацый бярэ прыклад з Кітая. Аб гэтым у эфіры YouTube-канала "Галоўны. Тур" расказаў намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Субоцін, паведамляе БЕЛТА.

Гаворачы аб планах пераўтварэння канцэрна "Белдзяржхарчпрам" у дзяржкарпарацыю, віцэ-прэм'ер сказаў: "Такое пытанне доўга абмяркоўвалася. Час мяняецца і трэба трансфармавацца і нам, каб быць больш паспяховымі і эфектыўнымі. Адна з магчымых дзяржкарпарацый - гэта на аснове "Белдзяржхарчпрама". Не факт, што гэта будзе нейкая адзіная карпарацыя па харчовай прамысловасці. Можа, гэта будзе кандытарская карпарацыя плюс алкагольная карпарацыя. Тут яшчэ вучоныя ламаюць коп'і і менеджары вызначаюць, як лепш і больш эфектыўна выбудаваць усю сістэму".

"За аснову мы бяром дзяржкарпарацыі Кітая як адзін з паспяховых прыкладаў. Яны больш агрэсіўныя на ўсіх рынках. Маюць дзяржаўную частку і дзяржаўную падтрымку, але яны больш свабодныя ў прыняцці рашэнняў, больш разняволеныя, могуць эканамічна неяк рызыкаваць, захопліваючы рынкі. Самае асноўнае гэта цэнтралізацыя кіравання, каб яно было ў адных руках, не штурхаліся не толькі на знешніх, але і на ўнутраным рынку. І эканомілі нават у адзіных падыходах, адзінай службе маркетынгу і гэтак далей. Падыходаў шмат хочам закласці. Але як гэта цяпер будзе, яшчэ нават я не гатовы адказаць. Нават праз Акадэмію навук мы пайшлі. Яны ў пачатку верасня завяршаюць сваю навукова-даследчую работу, і яны будуць абараняць яе, прапануючы варыянты, як мы можам выбудаваць гэту сістэму", - адзначыў Аляксандр Субоцін.

"Таму дзяржкарпарацыя - гэта не панацэя. Але, магчыма, гэта адзін з варыянтаў, куды мы далей будзем трансфармаваць", - дадаў віцэ-прэм'ер.

Як паведамлялася БЕЛТА, 26 жніўня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Анатоля Бубена і віцэ-прэм'ера Аляксандра Субоціна. Адной з тэм сустрэчы была прапанова па стварэнні на базе канцэрна "Белдзяржхарчпрам" дзяржаўнай карпарацыі. Адпаведныя планы кіраўнік дзяржавы адобрыў. "Так, мы гаварылі аб стварэнні карпарацыі. Над гэтым ужо ідзе работа. На Усебеларускім народным сходзе прэм'ер-міністрам была абазначана задача аб стварэнні карпарацый у краіне. Я лічу, гэта будзе крок наперад. І Прэзідэнтам гэта пытанне было падтрымана. Ён сказаў эканамічна разлічыць мэтазгоднасць - што будзе мець дзяржава ад гэтага кроку. Я дакладваў аб тым, што карпарацыя дасць нам магчымасць кансалідаваць сілы і агульнымі намаганнямі дасягнуць больш высокіх вынікаў. Атрымаць больш прыбытку і выпускаць больш рэнтабельную прадукцыю", - заявіў кіраўнік канцэрна журналістам.

"Праект указа Прэзідэнта гатовы. Я яго абяцаў прадставіць у Саўмін 1 верасня. Прэзідэнт сказаў, што калі эканамічна гэта будзе мэтазгодна, то з новага года павінна працаваць ужо новая карпарацыя харчовай прамысловасці", - расказаў Анатоль Бубен.

Крынiца: БелТА

Старонка 48 з 61
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}