АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

user1

Фота з архіва

Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка правёў тэлефонную размову са старшынёй урада Расіі Міхаілам Мішусціным, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

"У развіццё праведзеных 19 жніўня ў Чалпон-Аце ў Кыргызскай Рэспубліцы беларуска-расійскіх перагавораў кіраўнікі ўрадаў абмеркавалі актуальныя пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, ход рэалізацыі сумесных праектаў у розных галінах", - расказалі ў прэс-службе.

Раман Галоўчанка і Міхаіл Мішусцін удзялілі асаблівую ўвагу тэматыцы паглыблення інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве. Таксама закранаўся графік маючых адбыцца кантактаў па ўрадавай лініі.

Крынiца: БелТА

Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка правёў рабочую сустрэчу са старшынёй урада Расіі Міхаілам Мішусціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнікі ўрадаў абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва.

Сустрэча адбылася на палях Еўразійскага міжурадавага савета, які праходзіць 19-20 жніўня ў Чалпон-Аце (Кыргызстан).

Крынiца: БелТА

Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падвёў вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў першым паўгоддзі ў час пасяджэння Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З шасці асноўных паказчыкаў работы ўрада і Нацыянальнага банка ў першым паўгоддзі выкананы чатыры. Выніковы паказчык работы ўсёй эканомікі - рэальныя наяўныя даходы насельніцтва - за студзень-май павялічыўся на 3,5 працэнта, што вышэй за прагноз. На працягу паўгоддзя ўстойліва расла заработная плата: у чэрвені выйшлі на ўзровень больш за Br1400, рост у рэальным выражэнні на 5,6 працэнта", - сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, паступальна вырашаецца задача павышэння даходаў у бюджэтнай сферы, у першую чаргу гэта датычыцца педагагічных работнікаў і прадстаўнікоў аховы здароўя. "Мэтавы арыенцір выкананы: суадносіны зарплаты бюджэтнікаў і сярэдняй па краіне склалі больш за 81 працэнт. У адпаведнасці з рашэннем урада з 1 жніўня на 1,5 працэнта павялічана базавая стаўка аплаты працы бюджэтнікаў. Практычна цалкам вырашылі задачу па зніжэнні колькасці арганізацый з зарплатай менш як Br500. За мінулы перыяд іх колькасць знізілася больш як у 15 разоў. Дзякуючы стварэнню ўмоў для забеспячэння ўстойлівай работы рэальнага сектара эканомікі не дапушчана росту беспрацоўя", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Раман Галоўчанка звярнуў увагу на тое, што ў знешнім гандлі захоўваецца як збалансаванасць, так і высокія тэмпы росту экспарту. "Знешнегандлёвае сальда за шэсць месяцаў у плюсе - $1,73 млрд. Своечасова і ў поўным аб'ёме забяспечаны выплаты па знешніх і ўнутраных абавязацельствах, у прагнозных параметрах захаваны золатавалютныя рэзервы", - дадаў ён.

"У цэлым вынікі работы за мінулы перыяд сведчаць аб якасным росце эканомікі: тэмп росту ВУП - 103,3 працэнта. Некаторае запаволенне ў прамысловасці было кампенсавана за кошт аднаўлення сектара платных паслуг", - рэзюмаваў прэм'ер-міністр.

Крынiца: БелТА

17 жніўня ў Смалявіцкім раёне прайшоў раённы этап конкурсу на званне «Лепшага вадзіцеля школьнага аўтобуса».
Удзельнікам трэба было прайсці два этапы: тэарэтычны экзамен на веданне ПДР з 10 пытанняў і практычны-кіраванне.
Тэарэтычны блок уключаў у сябе пытанні па правілах перавозкі дзяцей, пачала руху і прыпынку. Практычны - дэманстрацыя свайго майстэрства ваджэння школьнага аўтобуса.
Пераможцам стаў кіроўца з упраўлення адукацыі Сяргей Шайкоўскі. Ён атрымаў права прадстаўляць Смалявіцкі раён на абласным этапе.

Источник: Край Смалявiцкi

Фота з архіва

Медустановы Беларусі вядуць падрыхтоўку на выпадак асенняга эпідэмічнага ўздыму COVID-19. Гэта вынікае з інфармацыі прэс-службы Міністэрства аховы здароўя, размешчанай на яго сайце, паведамляе БЕЛТА.

"Нягледзячы на невялікі летні спад, пандэмія пакуль што нікуды не знікла, і мы, безумоўна, чакаем чарговы эпідэмічны рост у верасні-кастрычніку. Летам кіраўнікі ўстаноў аховы здароўя мелі магчымасць крыху разгрузіць медработнікаў, а цяпер мы пачынаем рыхтавацца да восені", - цытуе прэс-служба міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча.

Паводле яго слоў, у Беларусі навучыліся жыць з COVID-19. Установы аховы здароўя забяспечаны медыкаментамі больш як на 6 месяцаў, сродкамі індывідуальнай аховы - больш як на 3 месяцы. З працуючых у краіне амаль 77 тыс. ложкаў у бальніцах на гэты час занята пад кавід-хворых 6 тыс. Калі на 1 студзеня 2020 года ў краіне працавалі 8,7 тыс. кіслародных кропак, то цяпер - 20,7 тыс. Больш як за год медыцынскім работнікам, якія працавалі з пацыентамі з COVID-19, выплачана звыш Br1,2 млн.

Пры падрыхтоўцы да эпідсезона Дзмітрый Піневіч наведаў, у прыватнасці, Мінскую цэнтральную раённую клінічную бальніцу, перапрафіляваную ў інфекцыйны шпіталь 3 красавіка 2020 года. У залежнасці ад інтэнсіўнасці захворвання колькасць ложкаў тут вар'іравалася ад 262 да 342. За гэты час медыкі паднялі на ногі звыш 6 тыс. чалавек. Больш за 250 з іх той ці іншы прамежак часу знаходзіліся на ШВЛ. У залежнасці ад эпідэмічнай сітуацыі тут праходзілі лячэнне пацыенты практычна з усіх раёнаў вобласці і Мінска. На базе хірургічнага аддзялення адкрыты міжраённы хірургічны цэнтр для аказання спецыялізаванай дапамогі пацыентам з каранавіруснай інфекцыяй.

Як расказаў галоўны ўрач бальніцы Гарык Барсамян, ва ўрачоў бальніцы набыты сур'ёзны вопыт работы з кавіднымі пацыентамі ў рэанімацыі. Першая пацыентка, якую ўдалося выратаваць пры дапамозе ШВЛ у 2020 годзе, знаходзілася на апараце 27 дзён. Даўжэй за ўсё ў рэанімацыі знаходзіўся 67-гадовы пацыент, які лячыўся ў бальніцы 3 месяцы, з іх амаль 1,5 месяца правёў на ШВЛ. Яшчэ адзін унікальны для бальніцы выпадак адбыўся з пацыентам, які двойчы быў на ШВЛ: спачатку мужчына знаходзіўся на апараце 13 дзён, а праз некаторы час - яшчэ месяц.

Сустракаючыся з работнікамі ўстаноў аховы здароўя Мінскага раёна, міністр абмяркоўваў пытанні рабочых графікаў урачоў і медсясцёр, закраналіся тэмы вакцынацыі і развіцця пандэміі. У рэанімацыйным аддзяленні міністру дакладвалі аб цячэнні хваробы ў кожнага пацыента, а таксама аб выбраным лячэнні. Са спецыялістамі таксама абмяркоўваліся пытанні выкарыстання глюкакартыкастэроідаў у хворых з вострай дыхальнай недастатковасцю і такога высокатэхналагічнага метаду, як экстракарпаральная аксігенацыя, для найбольш цяжкіх пацыентаў і інш.

Крынiца: БелТА

Старонка 50 з 61
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}