АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

user1

Максім Недасекаў

Беларус Максім Недасекаў 1 жніўня стаў бронзавым прызёрам Алімпіяды ў спаборніцтвах па скачках у вышыню. Гэта другі медаль беларускіх спартсменаў на Гульнях у японскай сталіцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускі спартсмен паказаў рэзультат 2 м 37 см. На такой жа вышыні спыніўся італьянец Джанмарка Тамберы і Мутаз Эса Баршым. У выніку яны абодва заваявалі па залатым алімпійскім медалі, абышоўшы беларуса па колькасці спроб.

Сваё выступленне Максім Недасекаў пачаў з няўдачнай спробы на вышыні 2 м 19 см, але з другога раза пераадолеў гэты бар'ер. Затое далей планкі на вышыні 2 м 24 см, 2 м 27 см, 2 м 30 см і 2 м 33 см ён браў з першай спробы. Наступная "асечка" адбылася на 2 м 35 см, пасля чаго 23-гадовы беларус перанёс спробу на 2 м 37 см і адразу ўзяў яе, паўтарыўшы нацыянальны рэкорд. А далей былі тры няўдачы на 2 м 39 см і ў выніку трэцяе месца.

Першую ўзнагароду ў Токіа беларусам прынёс Іван Літвіновіч, які стаў алімпійскім чэмпіёнам у скачках на батуце.

Крынiца: БелТА

Фота з архіва

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 292, якім зацверджана Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады, асноўныя палажэнні якой адобраны шостым Усебеларускім народным сходам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.

Праграмай вызначаны мэты, задачы, прыярытэтныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на пяцігоддзе, меры па іх рэалізацыі, мэтавыя індыкатары развіцця галін, сфер эканомікі і рэгіёнаў, а таксама чаканыя вынікі.

Галоўнай яе мэтай выбрана забеспячэнне стабільнасці ў грамадстве і росту дабрабыту грамадзян за кошт мадэрнізацыі эканомікі, нарошчвання сацыяльнага капіталу, стварэння камфортных умоў для жыцця, работы і самарэалізацыі чалавека.

Развіццё Беларусі будзе грунтавацца на такіх прыярытэтах, як шчаслівая сям'я, моцныя рэгіёны, інтэлектуальная краіна, дзяржава-партнёр, накіраваных на ўмацаванне ўзаемнага даверу паміж дзяржавай і грамадствам, дзяржавай і чалавекам, дзяржавай і бізнесам. Для гэтага праграмай прадугледжана вырашэнне найбольш актуальных для кожнага грамадзяніна нашай краіны пытанняў: даходы, занятасць, даступнае жыллё, бяспечны транспарт, даступныя і высокатэхналагічныя паслугі ў ахове здароўя, якасная адукацыя, развіццё рэгіёнаў. Асновай для дабрабыту людзей стане рост даходаў на 20,2 працэнта.

У мэтах павышэння якасці дзяржаўнага кіравання намечаны пераход да паўнацэннай галіновай палітыкі. У прыватнасці, зроблены акцэнт на распрацоўцы стратэгій развіцця галін, пашырэнні інтарэсаў прадпрыемстваў усіх форм уласнасці, перш за ўсё на знешніх рынках.

Вынікам рэалізацыі праграмы стане якасна новы ўзровень эканамічнага развіцця дзяржавы і адпаведна дабрабыту і якасці жыцця людзей.

Крынiца: БелТА

Фота з архіва. "Вялікая размова з Прэзідэнтам". Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці і экспертнай супольнасці, беларускіх і замежных СМІ, 2019 год

"Вялікая размова з Прэзідэнтам" адбудзецца 9 жніўня. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з журналістамі, прадстаўнікамі грамадскасці, экспертнай і медыйнай супольнасці ў фармаце адкрытай размовы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Трансліравацца мерапрыемства будзе ў прамым эфіры. Да размовы плануецца запрасіць некалькі соцень чалавек. Акрэдытацыя для беларускіх і замежных удзельнікаў адкрыта па электронным адрасе Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. (прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) і Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. (Нацыянальны прэс-цэнтр Рэспублікі Беларусь).

Крынiца: БелТА

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Нацыянальны даследчы цэнтр "Курчатаўскі інстытут" (Расія) падпісалі дарожную карту супрацоўніцтва на перыяд да 2030 года. Подпісы пад дакументам паставілі старшыня Прэзідыума НАН Уладзімір Гусакоў і прэзідэнт НДЦ Міхаіл Кавальчук, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дарожная карта супрацоўніцтва ўключае ў сябе больш за 40 мерапрыемстваў, у тым ліку ў ядзернай энергетыцы, генетычных даследаваннях, ядзернай медыцыне, распрацоўцы беспілотных лятальных апаратаў, іншых напрамках. "Супрацоўніцтва з Курчатаўскім інстытутам уяўляе для нас вялікі інтарэс. Гэта не толькі ядзерныя даследаванні, атамная энергетыка. Інстытут займаецца шэрагам праблем (матэрыялазнаўства, геномныя тэхналогіі, медыцына, генетыка ў сельскай гаспадарцы) і ўвесь час пашырае сваю тэматыку даследаванняў. Сёння мы падпісалі дарожную карту, якая адкрывае больш шырокія гарызонты для значных сумесных праектаў", - адзначыў Уладзімір Гусакоў.

Міхаіл Кавальчук звярнуў увагу, што цяпер разгортваюцца вельмі магутныя праекты, звязаныя з новай даследчай інфраструктурай на базе магутных установак - мегасаенс. "Такая праграма цяпер працуе ў Расіі, інфраструктура на працягу 5-7 гадоў павінна будзе стаць самай дасканалай у свеце. У сувязі з гэтым бачыцца вельмі важным з улікам патэнцыялу Беларусі ўзнавіць адзіную навукова-даследчую прастору ў рамках Саюзнай дзяржавы. З гэтай мэтай мы сёння падпісалі з кіраўніком Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі дарожную карту", - сказаў ён.

Паводле яго слоў, прапанавана адкрыць філіял Курчатаўскага інстытута на базе НАН Беларусі для ўзмацнення інтэграцыі і кааперацыі. Таксама сярод прапаноў - адкрыццё ў Беларусі філіяла Маскоўскага інжынерна-фізічнага інстытута. "Акрамя таго, мы дамовіліся, што будзе рыхтавацца праект міжурадавага пагаднення аб уступленні Беларусі ў міжнародны цэнтр на базе рэактара ПІК у Гатчыне пад Санкт-Пецярбургам", - дадаў кіраўнік НДЦ "Курчатаўскі інстытут".

Нацыянальны даследчы цэнтр "Курчатаўскі інстытут" - адзін з вядучых навуковых цэнтраў свету, міждысцыплінарная нацыянальная лабараторыя. У ХХ стагоддзі ён адыграў ключавую ролю ў арганізацыі бяспекі і развіцці важнейшых стратэгічных напрамкаў, уключаючы распрацоўку і стварэнне ядзернай зброі, атамнага падводнага і надводнага флатоў, атамнай энергетыкі. Сёння Курчатаўскі інстытут мае ўнікальную даследча-тэхналагічную базу, ажыццяўляе даследаванні і распрацоўкі па шырокім спектры напрамкаў сучаснай навукі і тэхналогій: ад энергетыкі, канвергентных НБІКС-тэхналогій і фізікі элементарных часціц да высокатэхналагічнай медыцыны і інфармацыйных тэхналогій.

Крынiца: БелТА

Первые тысячники района – в ОАО «Озерицкий-Агро»

Радасная вестка прыляцела з палёў Смалявіцкага раёна спачатку тыдня - на ўборцы ёсць першыя тысячнікі!

Першым рубеж па намалоту пераадолеў механізатар ААТ «Азярыцкі-Агра» Міхаіл Юшкевіч! Зусім няшмат яму саступіў Сяргей Ракіцкі і таксама ў ліку першых у раёне ганараваны гордага звання камбайнера-тысячніка!

Хвалебна папрацавалі і кіроўцы ААТ «Азярыцкі-Агра»: першым кіроўцам-тысячнікам раёна стаў Міхаіл Навіцкі і зусім трошкі яму саступіў Уладзімір Лагвинович.

Са значнымі працоўнымі перамогамі перадавікоў павіншавалі старшыня Смалявіцкага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Ратамскага, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вячаслаў Лапатка і дырэктар сельгаспрадпрыемства Ніна Жалязнова. Яны падзякавалі працаўнікоў палёў за працу, пажадалі моцнага здароўя і ўручылі падарункі.

Крыніца: Край Смалявiцкi

Старонка 53 з 61
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}