АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

user1

Фота з архіва

Беларускія аграрыі намалацілі 2 млн т збожжа, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 27 ліпеня, збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 621,3 тыс. га, што складае 29 працэнтаў запланаванай плошчы. Па тэмпах работ лідзіруе Брэсцкая вобласць, там убрана 43,8 працэнта плошчы ад плана (147,7 тыс. га). У Гомельскай вобласці ўбрана 34,6 працэнта плошчы (120,6 тыс. га), Гродзенскай - 21,3 працэнта (66,5 тыс. га), Мінскай - 25,7 працэнта (122,6 тыс. га), Магілёўскай - 25,1 працэнта (81,9 тыс. га), Віцебскай - 23,8 працэнта (82,1 тыс. га).

Усяго па краіне намалочана 2 млн 37 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 32,8 ц/га.

Другі ўкос траў у Беларусі праведзены на 705,9 тыс. га (86,9 працэнта ад плана). Нарыхтавана 760,5 тыс. т сена (68,1 працэнта ад плана), 11,326 млн т сенажу (83,9 працэнта) і 328,4 тыс. т сіласу (1,7 працэнта). Усяго нарыхтавана 3,634 млн т адзінак травяных кармоў.

Крынiца: БелТА

An archive photo

Вырашаецца пытанне аб адкрыцці генеральнага консульства Беларусі ў кітайскім Ганконгу, заявіў у эфіры СТБ Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кітаі Юрый Сянько, паведамляе БЕЛТА.

"Цяпер прымаецца рашэнне, каб адкрыць у Кітаі чацвёртае генеральнае консульства Беларусі. У нас яны адкрыты ў такіх гарадах, як Чунцын, Гуанчжоу і Шанхай, і цяпер разглядаецца пытанне на прадмет эканамічнага цэнтра Кітая - Ганконг, які нам вельмі цікавы", - расказаў Юрый Сянько.

Паводле яго слоў, Беларусь нарошчвае аб'ём прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю на кітайскім рынку. "За шэсць месяцаў бягучага года мы ўжо маем $454 млн экспарту, і ў параўнанні з дапандэмійным 2019 годам рост склаў 131 працэнт. Гэта добрыя паказчыкі, і ёсць куды нарошчваць", - адзначыў пасол.

Юрый Сянько таксама дадаў, што арганізаваная Беларускай гандлёва-прамысловай палатай сустрэча бізнесу з кіраўнікамі загранустаноў Беларусі, якая адбылася ў Мінску 22 ліпеня, праведзена плённа.

Крынiца: БелТА

Фота з архіва

Першы мільён тон збожжа намалочаны ў Беларусі. Аб гэтым сведчыць аператыўная інфармацыя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.

Паводле даных на 23 ліпеня, збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 307,7 тыс. га, што складае 14,4 працэнта запланаванай плошчы. Па тэмпах работ лідзіруе Брэсцкая вобласць: там убрана 26 працэнтаў плошчаў ад плана (87,7 тыс. га). У Гомельскай вобласці ўбрана 20,1 працэнта плошчаў (70,1 тыс. га), Гродзенскай - 9,68 працэнта (30,2 тыс. га), Мінскай - 12 працэнтаў (57,1 тыс. га), Магілёўскай - 9,67 працэнта (31,5 тыс. га), Віцебскай - 9,04 працэнта (31,2 тыс. га).

Усяго па краіне намалочана 1 млн 36 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 33,7 ц/га.

Лён выцераблены на 20,5 тыс. га (49 працэнтаў уборачнай плошчы). Другі ўкос траў у Беларусі праведзены на 661,8 тыс. га (81,5 працэнта ад плана). Нарыхтавана 721 тыс. т сена (64,6 працэнта ад плана), 11,115 млн т сенажу (82,3 працэнта) і 325,1 тыс. т сіласу (1,68 працэнта).

Крынiца: БелТА

У сераду, 21 ліпеня, на Кургане Славы адбылася ўрачыстая цэрэмонія прынясення прысягі супрацоўнікамі Мінскага абласнога ўпраўлення Міністэрства надзвычайных спраў. 72 маладых чалавека паабяцалі аддаваць усю сваю моц і прыкладваць намаганні дзеля такго, как штодзённа стаяць на ахове жыцця і бяспекі жыхароў Мінскай вобласці.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел начальнік Мінскага абласного ўпраўлення МНС Сяргей Лапановіч, намеснік начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Барыс Свірыдовіч, ветэран пажарнай службы і былы кіраўнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС у 1994 – 2002 гг. Аляксандр Шулак, а таксама настаяцель храма Благавешчання Прысвятой багародзіцы айцец Алег. Негледзячы на тое, што большасць з тых, хто прыносіў прысягу, мае яшчэ вельмі невялікі вопыт працы выратавальнікам, сярод хлопцаў знайшліся і такія, хто ўжо паспеў сябе праявіць на глебе выратавання людскіх жыццяў. Для бацькоў гэтых маладых людзей кіраўніцтва Мінскага абласнога ўпраўлення МНС падрыхтавала ўнагароды і словы падзякі. Да прыкладу, Яўген Малашчанка з Барысаўскага раёну, які сумяшчае службу ў МНС з трэніроўкамі па змешаных адзінаборствах, у якіх ён паспеў дасягнуць значных поспехаў.

І вось ён, той самы хвалюючы момант прысягі. Адзін за адным падыходзяць хлопцы да стала, бяручы тэкст прысягі, і над Курганам Славы ўздымаюцца ў нябёса клятвы вернай і адданай службы на карысць беларускаму народу. Трэба мець цвёрды і рашучы характар, каб стаць выратавальнікам, аб гэтым і гаворыць Сяргей Лапановіч:

– Нашы супрацоўнікі штодзённа падвяргаюць сабе рызыцы, рызыкую сваім жыццём, выратоўваючы жыцці простых грамадзян. Месца для прыняцця прысягі выбрана не проста так: гэта сімвал мужнасці і рашучасці нашых продкаў, на якіх неабходна раўняцца сучасным пакаленням беларусаў. У Мінскай вобласці на сённяшні дзень дзейнічае 160 аварыйна-выратавальных падпадзелаў, якія гатовы заўсёды прыйсці на дапамогу.

Ветэран пажарнай службы і былы кіраўнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС у 1994 – 2002 гг. Аляксандр Шулак узгадаў, што ў ягоныя часы цэрэмоніі прыняцця прысягі былі не такія ўрачыстыя:

– З кожным годам Міністэрства надзвычайных спраў развіваецца, удасканальваючы сваю працу. Грамадзяне давяраюць нашым супрацоўнікам, на сённяшні дзень асоба выратавальніка выклівае давер з боку беларусаў. Таму вельмі важна, каб новыя пакаленіі супрацоўнікаў, заступаючы на службу, памяталі аб гэтым і з пашанай неслі ганаровы абавязак.

Пасля сканчэння цэрэмоніі прынясення прысягі тыя з бацькоў, хто прыехаў на мерапрыемства, здолеў літаральна некалькі хвілінак паразмаўляць са сваімі сынамі. Вось да Дзмітрыя Муравіцкага з Лагойскага раёну прыехала ўся сям’я – бацька Міхаіл, маць Людміла і сястра Дзіана. І сам Дзмітрый, паводле ягоных словаў, гатовы рабіць усё, кам блізкія людзі ганарыліся ім і ягонай службай. Негледзячы на тыя цяжкасці, якіх так хапае ў штодзённым жыцці выратавальнікаў Міншчыны.

Крынiца: Мінскі аблвыканкам

Аляксандр Лукашэнка і Імад аль-Атраш перад інтэрв'ю

Беларусь плануе ўдзельнічаць у сесіі Генеральнай Асамблеі ААН на ўзроўні высокіх прадстаўнікоў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 19 ліпеня ў інтэрв'ю тэлеканалу Sky News Arabia, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўніку дзяржавы было зададзена пытанне, ці збіраецца ён прымаць удзел у чарговай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. "Гэта пытанне я яшчэ не разглядаў. Але або я, або прадстаўнікі Беларусі на вельмі высокім узроўні, вядома ж, будуць прысутнічаць на Генасамблеі і будуць мець магчымасць выказацца па ўсіх пытаннях, па якіх Беларусь лічыць патрэбным гэта зрабіць", - адказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу на тое, што Беларусь была ў ліку першых краін, хто падпісаў статут Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. "Мы гэта вельмі цэнім і даражым гэтым. Таму мы заўсёды прымаем удзел на тым ці іншым узроўні, у той ці іншай форме з прадстаўнікамі высокага ўзроўню ў сесіях Генеральнай Асамблеі ААН", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Крынiца: БелТА

Старонка 54 з 61
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}