АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

12.06.2019

Беларусь і Вялікабрытанія ў чэрвені запусцяць працэдуру Гандлёвага дыялогу

Беларусь і Вялікабрытанія ў чэрвені запусцяць працэдуру Гандлёвага дыялогу. Аб гэтым паведаміў журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас, каменціруючы 11 чэрвеня сустрэчу ў Лондане з дзяржаўным міністрам па гандлёвай палітыцы Міністэрства знешняга гандлю Вялікабрытаніі Джорджам Холінгберы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На сустрэчы з Джорджам Холінгберы мы абмяркоўвалі развіццё знешняга гандлю, Вялікабрытанія традыцыйна з'яўляецца нашым важным гандлёвым партнёрам. Асноўны вынік сустрэчы - мы дамовіліся, што ў час візіту ў ходзе ІІ Еўрапейскіх гульняў, на адкрыццё якіх Джордж Холінгберы прыедзе як прадстаўнік урада Вялікабрытаніі, мы запускаем працэдуру Гандлёвага дыялогу", - расказаў Сяргей Румас.

Гандлёвы дыялог - гэта аналаг міжурадавай камісіі паміж Беларуссю і Вялікабрытаніяй. "Спадзяёмся, што ў рамках гэтага працэсу нам удасца пад патранажам двух урадаў актывізаваць наш знешні гандаль", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Мемарандум аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, які прадугледжвае стварэнне Гандлёвага дыялогу на ўзроўні ўрадаў Беларусі і Вялікабрытаніі падпісаны ў 2018 годзе. Ён нацэлены на пашырэнне супрацоўніцтва ў галіне ўзаемнага гандлю і інвестыцый.

Вялікабрытанія - адзін з асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі. Асноўныя экспартныя пазіцыі Беларусі - нафтапрадукты, прадукты перагонкі каменнавугальнай смалы, пруткі з нелегіраванай сталі, адходы пры атрыманні іншых раслінных масел, свінец неапрацаваны, мэбля, устройствы на вадкіх крышталях і лазеры, металаканструкцыі алюмініевыя, вырабы з чорных металаў. У студзені-красавіку тавараабарот Беларусі і Вялікабрытаніі склаў $1027,3 млн, сальда склалася дадатным для Беларусі ў памеры $843,3 млн.

Ёсць патэнцыял для паглыбленага супрацоўніцтва ў здабыўной, хімічнай і металургічнай прамысловасці, для інавацыйнага і навукова-тэхнічнага ўзаемадзеяння. Для беларускага боку ўяўляе вялікі інтарэс супрацоўніцтва ў фармацэўтыцы і біятэхналогіях, аўтамабілебудаванні, харчовай і лёгкай прамысловасці, сферы інфармацыйных тэхналогій.

БЕЛТА

Чытаць 5832 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}