АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

13.06.2019

Telekom Austria Group зацікаўлена ў пашырэнні супрацоўніцтва з Беларуссю

Аўстрыйскі канцэрн A1 Telekom Austria Group зацікаўлены ва ўмацаванні супрацоўніцтва з Беларуссю і падрыхтаваў свае прапановы па развіцці сувязі і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, заявіў выканаўчы дырэктар канцэрна Томас Арнольднер сёння на сустрэчы з першым намеснікам прэм'ер-міністра Аляксандрам Турчыным у Савеце Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Томас Арнольднер расказаў аб асноўных напрамках работы Telekom Austria Group, даччынай кампаніяй якога з'яўляецца беларускі аператар velcom, і прадставіў планы па далейшым пашырэнні бізнесу. Ён адзначыў важнасць беларускага рынку для канцэрна і яго прывабнасць. "Працуючы тут, бачым, як развіваецца краіна ў цэлым і сфера ІКТ, як наш вопыт можна выкарыстоўваць", - сказаў Томас Арнольднер.

Аляксандр Турчын падкрэсліў, што Беларусь задаволена супрацоўніцтвам з канцэрнам, кампанія velcom паказвае добрыя рэзультаты. "Я гатовы выслухаць прапановы, якія ёсць па развіцці кампаніі ў нас у краіне. Мы абмяняемся думкамі і па магчымасці прымем канчатковае рашэнне па абмеркаваных пытаннях", - адзначыў ён.

У канцэрне заяўляюць аб намеры ўдзельнічаць у развіцці сеткі 4G на ўсёй тэрыторыі краіны, у тым ліку сумесна з інфраструктурным аператарам, паколькі цяперашні ахоп не заўсёды задавольвае абанентаў.

Telekom Austria Group - адзін з буйнейшых правайдараў тэлекамунікацыйных паслуг у краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Працуе ў Аўстрыі, Беларусі, Балгарыі, Харватыі, Славеніі, Сербіі і Македоніі. У 2007 годзе Telekom Austria Group набыў 70 працэнтаў акцый беларускага аператара velcom, у 2010 годзе - астатнія 30 працэнтаў. На 1 студзеня 2019 года кліенцкая база velcom налічвае амаль 4,9 млн абанентаў.

БЕЛТА

Чытаць 5804 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}