АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

05.07.2019

Золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі да $8,3 млрд

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 ліпеня, паводле папярэдніх даных, склалі $8 млрд 290,7 млн (у эквіваленце), паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.

За чэрвень золатавалютныя рэзервы выраслі на $200,7 млн (на 2,5 працэнта) пасля росту ў маі 2019 года на $521,6 млн (на 6,9 працэнта).

У чэрвені ўрадам і Нацыянальным банкам выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля $250 млн.

Асноўным фактарам росту ўзроўню золатавалютных рэзерваў у чэрвені стала павышэнне цаны золата на міжнародным рынку. Таксама павелічэнню рэзерваў садзейнічалі купля замежнай валюты Нацыянальным банкам на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа", паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад спагнання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, і паступленне сродкаў ад продажу Нацбанкам і Мінфінам аблігацый, намініраваных у замежнай валюце. Акрамя таго, актуалізавана метадалогія разліку золатавалютных рэзерваў, што абумовіла рост паказчыка на суму каля $70 млн.

Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2019 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2020 года павінен скласці не менш як $7,1 млрд.

БЕЛТА

Чытаць 5805 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}