АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

08.07.2019

Беларусь мае намер у 2019 годзе выручыць ад экспарту племянной жывёлы $2 млн

Беларусь разлічвае, што да канца года экспарт племянной жывёлы дасягне $2 млн. Аб гэтым 7 ліпеня ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" заявіў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло, паведамляе БЕЛТА.

Ігар Брыло адзначыў, што беларуская жывёла запатрабавана за межамі краіны. Асноўныя напрамкі - Расія, Грузія, Казахстан, аб'ём экспарту з пачатку года ўжо дасягнуў прыкладна $500 тыс. "Плануем да канца года экспартаваць племянной жывёлы на суму ў раёне $2 млн", - сказаў намеснік міністра.

Ён дадаў, што ў Беларусі адпрацавана тэхналогія вытворчасці мармуровай ялавічыны. Намеснік міністра лічыць, што перапрацоўчым прадпрыемствам, гандлёвым сеткам трэба больш прасоўваць такую прадукцыю - мяса прэміум-класа. "Мы штогод павялічваем яго вытворчасць. У 2018 годзе перапрацавалі больш за 3 тыс. т такога мяса, якое з'явілася на прылаўках нашых магазінаў. Гэта быў толькі ўнутраны рынак, цяпер у нас вельмі важны напрамак - экспарт", - адзначыў Ігар Брыло.

БЕЛТА

Чытаць 5711 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}