АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

02.08.2019

Беларусь стварае камфортныя ўмовы для работы ўсіх кампаній - Мясніковіч

Беларусь стварае камфортныя ўмовы для работы ўсіх кампаній, заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы са старшынёй праўлення індыйскай фармацэўтычнай кампаніі Cipla Limited доктарам Юсуфам Хамідам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь як дэмакратычная прававая еўрапейская дзяржава стварае камфортныя ўмовы для работы ўсіх кампаній. Безумоўна, нам прыемна працаваць з вашай кампаніяй", - сказаў Міхаіл Мясніковіч, звяртаючыся да замежнага госця.

Старшыня Савета Рэспублікі адзначыў плённае сапрацоўніцтва з індыйскім бокам. У Беларусі з яго ўдзелам рэалізуецца шэраг праектаў.

У прыватнасці, напярэдадні на тэрыторыі дзяржаўнага прадпрыемства "Акадэмфарм" НАН Беларусі адбылася цырымонія закладкі капсулы ў фундамент будучага прадпрыемства па вытворчасці інавацыйных лякарстваў. У Беларусі будзе лакалізавана вытворчасць эфектыўных і бяспечных прэпаратаў для лячэння сацыяльна значных захворванняў: ВІЧ-інфекцыі, гепатытаў В і С, хваробы Альцгеймера, артэрыяльнай лёгачнай гіпертэнзіі. Індыйскі бок інвесціраваў у праект $1 млн. Навукова-тэхналагічны цэнтр, які будзе насіць імя Юсуфа Хаміда, дасць магчымасць забяспечыць доступ да якасных лекавых прэпаратаў па прымальнай цане.

На сустрэчы ў Савеце Рэспублікі Юсуф Хамід запэўніў, што Cipla гатова перадаваць веды, навыкі беларускаму боку. "Мы будзем рыхтаваць, навучаць вашых тэхнічных спецыялістаў, перададзім тэхналогіі", - сказаў ён.

У наступным годзе, магчыма, адбудзецца візіт прэм'ер-міністра Індыі ў Беларусь. У сувязі з гэтым краіны могуць стаць яшчэ бліжэй адна адной, адзначыў старшыня праўлення індыйскай фармкампаніі.

Доктар Хамід з'яўляецца адным з вядучых індыйскіх вучоных і старшынёй праўлення кампаніі Cipla, фармацэўтычнага гіганта, заснаванага ў 1935 годзе Хваджам Абдулам Хамідам. Юсуф Хамід вядомы тым, што ўзначаліў намаганні па выкараненні СНІДу ў краінах, што сталі на шлях развіцця, і забеспячэнні пацыентаў жыццёва важнымі медыкаментамі незалежна ад іх плацежаздольнасці.

У 2009 годзе ў Кембрыджы пры Каледжы Хрыста адкрыўся Цэнтр Юсуфа Хаміда. 16 лістапада 2017 года доктар быў выбраны пачэсным членам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

БЕЛТА

Чытаць 5894 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}