АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

05.08.2019

Беларусь і Узбекістан будуць супрацоўнічаць у сферы адаптацыі да змянення клімату і кіравання адходамі

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі і Дзяржаўны камітэт Узбекістана па экалогіі і ахове навакольнага асяроддзя будуць супрацоўнічаць у сферах адаптацыі да змянення клімату і кіравання адходамі. Гэта прадугледжана пагадненнем паміж ведамствамі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Мінпрыроды.

Пагадненне было распрацавана з мэтай пашырэння і развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Узбекістанам для адпаведнага рэагавання на экалагічныя выклікі на нацыянальным, рэгіянальным і глабальным узроўнях. "Плануецца ўзаемадзейнічаць па некалькіх напрамках: змяненне клімату і адаптацыя да яго наступстваў, развіццё альтэрнатыўных крыніц энергіі, комплекснае кіраванне адходамі, маніторынг навакольнага асяроддзя, ахова атмасфернага паветра, рацыянальнае выкарыстанне і паляпшэнне якасці водных рэсурсаў, у тым ліку ў трансгранічным кантэксце. Таксама важнай сферай супрацоўніцтва з'яўляецца захаванне біялагічнай разнастайнасці, у тым ліку развіццё сістэмы асабліва ахоўных прыродных тэрыторый. Беларусь і Узбекістан будуць узаемадзейнічаць і ў мэтах удасканалення дзяржаўнага кантролю і нагляду ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага прыродакарыстання", - расказалі ў прэс-службе.

Спецыялісты дзвюх краін плануюць абменьвацца вопытам, навукова-тэхнічнай інфармацыяй і новымі тэхналогіямі ў галіне аховы навакольнага асяроддзя, распрацоўваць і рэалізоўваць сумесныя праграмы і праекты тэхнічнага садзейнічання. У планах таксама сустрэчы, трэнінгі, семінары і канферэнцыі, Стварэнне ўмоў для павышэння кваліфікацыі спецыялістаў.

БЕЛТА

Чытаць 5670 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}