АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

08.08.2019

Ордэнам Маці ўзнагароджаны 111 жыхарак Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абласцей

Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 111 жыхарак Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абласцей. Адпаведны ўказ нумар 299 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці - работніцы прадпрыемстваў прамысловага сектара, аграпрамысловага комплексу, будаўнічых, гандлёвых і банкаўскіх арганізацый, устаноў адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнага і бытавога абслугоўвання насельніцтва, хатнія гаспадыні.

Сярод іх ліфцёр Івацэвіцкай цэнтральнай раённай бальніцы Наталля Барысевіч, вядучы рэферэнт інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па горадзе Пінску Юлія Гаўрылюк, выкладчык кафедры славянскай філалогіі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Алёна Малчанава, кіраўнік музычнага гуртка Полацкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці Людміла Цыпар, жывёлавод сельскагаспадарчага прадпрыемства "Гудагай" Галіна Вайцяхоўская, сацыяльны работнік Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Іўеўскага раёна Наталля Марчык, паштальён аддзялення паштовай сувязі Свіслач Асіповіцкага раённага вузла паштовай сувязі Алена Антоненка, справавод справаводства штаба вайсковай часці 20193 72-га гвардзейскага аб'яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў Узброеных Сіл Марына Міклашэвіч.

БЕЛТА

Чытаць 4996 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}