АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

09.08.2019

Экспанаты Нацыянальнага музея Султаната Аман пакажуць у Мінску

Нацыянальны мастацкі музей Беларусі рыхтуе вялікі міжнародны выставачны праект з Нацыянальным музеем Султаната Аман, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА вучоны сакратар НММ Святлана Анейка.

"Праект, з рабочай назвай "Аман: жамчужына Усходу", будзе працаваць з 19 верасня па 19 студзеня, - расказала вучоны сакратар. - Выстава размесціцца ў залах нашай усходняй экспазіцыі і прадставіць каля ста прадметаў ХХ-ХХІ стагоддзяў: касцюмы, тканіны, кераміку і, магчыма, зброю, якія дэманструюць высокі ўзровень дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ўсходніх краін. Таксама мы рыхтуем вялікую суправаджальную праграму для дарослых і дзяцей".

Святлана Анейка падкрэсліла, што гэты праект не камерцыйны, наведаць яго можна будзе па пастаянным білеце ў музей. "Спадзяюся, беларусам будзе цікава азнаёміцца з усходнім мастацтвам, убачыць эксклюзіўныя экспанаты", - дадала яна.

У верасні адкрыецца і выстава, прысвечаная творчасці народнага мастака Беларусі Аляксандра Кішчанкі. "Мы пастараемся зрабіць вялікую рэтраспектыўную экспазіцыю, якая ахопіць усю творчасць майстра. Будуць прадстаўлены карціны з калекцый як нашага музея, так і яго сям'і. Яны максімальна прадставяць усе напрамкі, у якіх працаваў мастак", - адзначыла вучоны сакратар.

Запланаваны на верасень таксама праект аб расійска-французскай мастачцы з беларускімі каранямі Надзеі Хадасевіч-Лежэ. "Спадзяёмся, што пакажам жывапісныя і графічныя работы, якія прыналежаць прыватным калекцыянерам Францыі. Гэтыя карціны ніколі не былі ў Беларусі, таму што стварала мастачка іх у позні перыяд жыцця менавіта ў Францыі, і захоўваліся яны ў спадкаемнікаў там жа. Мы пастараемся паказаць розныя па тэматыцы карціны, сярод якіх, напрыклад, будзе работа, навеяная вобразам Леніна", - анансавала Святлана Анейка.

Акрамя таго, мастацкі музей стане ўдзельнікам IV Нацыянальнага форуму "Музеі Беларусі", які пройдзе 4-6 кастрычніка ў Брэсце. "У адной з намінацый прадставім нашы праекты інклюзіўнага напрамку, а таксама адлюструем цяперашні стан музея і апошнія выдавецкія навінкі. Яшчэ рыхтуем інтэрактыўную частку для наведвальнікаў, каб яны не засумавалі", - падзялілася вучоны сакратар.

НММ распрацоўвае віртуальны даведнік з тэхналогіямі дапоўненай рэальнасці. "Часта людзі блытаюцца ў залах, і мы вырашылі стварыць мабільны дадатак, у якім прапануем некалькі маршрутаў па музеі", - рэзюмавала Святлана Анейка.

БЕЛТА

Чытаць 5233 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}