АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

23.08.2019

A.Лукашэнка нагадаў аб задачы па павышэнні зарплат нізкааплатных катэгорый работнікаў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб задачы па павышэнні зарплат нізкааплатных катэгорый работнікаў. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Сяргеем Румасам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы сёння атрымалі лічбы па заработнай плаце. Яна расце. І лічба па ліпені - Br1128. Сярэдняя зарплата нарастаючым падрахункам ужо Br1055. Гэта крыху вышэй за тыя параметры, якія планаваў урад. І, адпаведна, гэта на нас накладвае дадатковыя абавязацельствы па пошуку сродкаў для таго, каб зарплаты бюджэтнікаў, пенсіі трымаліся на ўстаноўленых вамі ўзроўнях - 80 працэнтаў і 40 працэнтаў да сярэдняй заработнай платы", - сказаў у час даклада Сяргей Румас.

"Мы дамаўляліся нізкааплатных неяк падымаць: у сацыяльнай сферы - адукацыю, ахове здароўя - нянечак, работнікаў нізкага звяна. Яны ж людзі, трэба іх падтрымліваць неяк. Як у нас тут ідуць справы?" - задаў пытанне кіраўнік дзяржавы.

"Сёння асноўны ўпор у дзейнасці ўрада якраз на тым, каб нізкааплатныя катэгорыі атрымлівалі дастойную заработную плату", - адказаў Сяргей Румас.
Крынiца: https://blr.belta.by/president/view/lukashenka-nagadau-ab-zadachy-pa-pavyshenni-zarplat-nizkaaplatnyh-kategoryj-rabotnikau-80705-2019/
Фота БЕЛТА

Чытаць 5821 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}