АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

26.08.2019

А.Лукашэнка даручыў да канца года правесці пашыраную нараду па тэме адукацыі з удзелам экспертаў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў да канца года правесці пашыраную нараду па тэме адукацыі з удзелам не толькі прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі, але і педагагічнай грамадскасці, экспертаў. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, міністр адукацыі Ігар Карпенка па выніках даклада Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку.

Міністр сказаў, што пытанні адукацыі трэба будзе разгледзець у шырокім і адкрытым фармаце, каб з улікам існуючых праблем прыняць неабходныя рашэнні.

Кіраўнік дзяржавы абазначыў прыкладныя тэрміны правядзення нарады - лістапад-снежань. Ён лічыць неабходным па меры гатоўнасці абмеркаваць адпаведныя пытанні. "Трэба гэту размову пачынаць знізу. Мы збяром людзей, якія вызначаюць аблічча нашай адукацыі. Хутчэй за ўсё, не з падачы Мінадукацыі, - сказаў Прэзідэнт. - Нейкую частку на нараду запрасіце вы, але большая частка будзе запрошана па іншай форме, каб ішла дыскусія. Павінна быць альтэрнатыва, каб былі розныя пункты гледжання. Мы іх павінны супаставіць і прыняць адпаведныя рашэнні".

"Можа, лепш яе правесці пасля парламенцкіх выбараў, каб нас зноў не абвінавацілі ў тым, што пад парламенцкія выбары мы праводзім гэту вельмі важную нараду, якая вызначыць аблічча нашага грамадства ў будучым", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Ігар Карпенка падкрэсліў, што міністэрства мае намер падрыхтаваць шырокі пералік пытанняў далейшага развіцця сістэмы адукацыі да маючай адбыцца нарады. "Тое, што датычыцца падыходаў і па магчымай падагульняючай атэстацыі ў школах, па магчымым удасканаленні правіл прыёму пры паступленні ў ВНУ, - кіраўнік дзяржавы даручыў правесці нараду, уключаючы экспертаў. Прычым не толькі тых, каго падбярэ Міністэрства адукацыі, але і педагагічнай грамадскасці, у тым ліку людзей навукі, некага з бацькоў запрасіць, каб у адкрытым фармаце абмеркаваць актуальныя пытанні і падыходы. Думаю, Міністэрства адукацыі сканцэнтруе пералік гэтых пытанняў, даложыць сваё бачанне, сваё разуменне, як гэта будзе дзейнічаць, і мы расставім усе кропкі над i", - растлумачыў ён.

Крынiца https://blr.belta.by/president/view/lukashenka-daruchyu-da-kantsa-goda-pravestsi-pashyranuju-naradu-pa-teme-adukatsyi-z-udzelam-ekspertau-80732-2019/

Фота БЕЛТА

Чытаць 5691 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}