Звяртаем увагу, што ў адпаведнасці з пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 2019 г. № 86 "Аб рэгуляванні цэн на крупу грачаную" з 1 лістапада 2019 г. па 30 студзеня 2020 года гранічныя максімальныя гандлёвыя надбаўкі (з улікам аптовай надбаўкі) да адпускной цаны вытворцы (імпарцёра) на крупу грачаную, якая рэалізуецца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, устаноўлены ў памеры 25 працэнтаў.