Дэпартамент па гуманітарнай дзейнасці Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (далей — Дэпартамент) запрашае прыняць удзел арганізацыям Рэспублікі Беларусь у 12–м цыкле конкурсу лепшых міжнародных практык у галіне ўстойлівага развіцця, які праводзіцца пры фінансавай падтрымцы ўрада Дубая з 1996 года.
Агульны прызавы фонд конкурсу складае 1 млн. долараў ЗША. Конкурс будзе праводзіцца ў пяці намінацыях:
- Перадавы вопыт у галіне абнаўлення гарадоў і грамадскіх прастор (прысуджаецца за вырашэнне праблем гарадоў будучыні: за пошук шляхоў забеспячэння ў рамках гарадскога асяроддзя даступным жыллём і харчаваннем, вадой, чыстым паветрам, свабодным перамяшчэннем, насычаным грамадскiм жыццём і аховы навакольнага асяроддзя ва ўмовах гарадскога насельніцтва, якон пастаянна расце;
- Перадавы вопыт у галіне будаўніцтва ўстойлівых, інавацыйных і "разумных" будынкаў (накіравана на пошук устойлівых, інавацыйных і крэатыўных праектаў па будаўніцтве "разумных" будынкаў з мэтай абмежавання негатыўнага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, павышэння дабрабыту людзей і дасягненні мэтаў ўстойлівага развіцця);
- Перадавы вопыт у галіне надзейнага забеспячэння гарадоў харчаваннем (ідэнтыфікацыя сістэмных змяненняў і паляпшэнняў у забеспячэнні доступу да харчавання для ўсіх слаёў насельніцтва пры захаванні цеснай сувязі паміж вытворчасцю, захоўваннем і пастаўкай харчавання на мясцовым, рэгіянальным і глабальным узроўнях, якія прыводзяць для паляпшэння жыцця ў населеных пунктах);
- Перадавы вопыт у вырашэнні праблемы змены клімату і скарачэння забруджвання навакольнага асяроддзя (пошук рашэнняў праблемы змены клімату, скарачэння забруджвання і захавання біяразнастайнасці, у тым ліку з дапамогай прымянення механізму доўгатэрміновага кіравання і канцэпцыі цыркулярнай эканомікі з удзелам усіх зацікаўленых асоб);
- Перадавы вопыт у галіне планавання гарадской інфраструктуры і кіравання (пошук устойлівых, інавацыйных і крэатыўных праектаў па стварэнні ўстойлівых, інавацыйных і крэатыўных праектаў па будаўніцтве "разумных" будынкаў з мэтай абмежавання негатыўнага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, павышэння дабрабыту людзей і дасягненні мэтаў устойлівага развіцця).
Заяўкі на ўдзел у конкурсе могуць падаваць усе дзяржаўныя органы, мясцовыя органы ўлады і асацыяцыі, няўрадавыя арганізацыі, міжнародныя і грамадскія арганізацыі, даследчыя і акадэмічныя ўстановы, дзяржаўныя і прыватныя арганізацыі, сродкі масавай інфармацыі і фізічныя асобы.
Падаць заяўку можна анлайн праз партал www.dubaiaward.ae
У выпадку зацікаўленасці ўдзелу ў конкурсе просім інфармаваць Смалявіцкі райвыканкам да 29.04.2020 г. па тэл.801776-28781; 55811.