З 9 па 14 снежня ў Маладзечне (ДУ «МАКДЮСШ») адбудуцца абласныя спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі «Залатая шайба» на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2020 годзе дывізіён «А».
Асноўныя мэты спаборніцтваў - удасканаленне фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы з дзецьмі і падлеткамі, прапаганда ЗОЖ, уцягванне падрастаючага пакалення ў заняткі спортам, а таксама развіццё і папулярызацыя хакея.
Дарэчы, у дывізіёне «А» удзельнічаюць каманды раёнаў і гарадоў, дзе ёсць фізкультурна-спартыўныя збудаванні са штучным лёдам.