З 14 снежня 2019 г. па 5 студзеня 2020 г. штотыдзень па выхадных днях на тэрыторыі Мінскай вобласці будуць праводзіцца калядныя кірмашы.
У тым ліку, пройдуць калядныя рэгіянальныя кірмашы.
21 снежня ў Барысаве, Маладзечне, Салігорску і Слуцку. 28 снежня арганізуюць кірмаш у Вілейцы і Жодзіна, а 29 снежня ў Нясвіжы.
Дарэчы, на іх можна будзе купіць харчовыя тавары, кулінарныя і кандытарскія вырабы, прамысловыя тавары, ёлкі і ёлачныя ўпрыгажэнні, сувеніры, падарункавыя наборы і іншыя тавары святочнага асартыменту, а таксама вырабы майстроў народнай творчасці.