Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб фінансаванні набыцця медыцынскага абсталявання.
Згодна з дакументам, прадугледжана накіраваць рэшткі сродкаў інавацыйнага фонду Мінскага аблвыканкама, якія ўтварыліся на 1 студзеня 2020 года ў суме 20 млн. рублёў, на набыццё высокатэхналагічнага медыцынскага абсталявання для дааснашчэння і перааснашчэння дзяржаўных устаноў аховы здароўя Мінскай вобласці.