Сёлета ў Мінскай вобласці плануюць пабудаваць 1 млн м2 жылля. У лідэрах – Маладзечанскі, Смалявіцкі і Барысаўскі раёны.
Паводле інфармацыі аддзела занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага райвыканкама, за мінулы год у Мінскім раёне ўведзена ў эксплуатацыю 611 тыс м2 жылля. З іх 50 шматкватэрных дамоў і 1350 жылых дамоў індывідуальнага будаўніцтва.
Дарэчы, першыя ў чарзе на новыя кватэры - шматдзетныя сем'і. Напрыклад, у п.Бараўляны больш за 250 шматдзетных сем'яў, яны атрымаюць магчымасць пабудавацца ўжо ў 2020 годзе. Таксама тут плануецца пабудаваць дом для супрацоўнікаў РНПЦ ім. Аляксандрава і абласной клінічнай бальніцы.