У аздараўленчых лагерах Мінскай вобласці за мінулы год адпачылі больш за 67 тыс. дзяцей.
Паводле інфармацыі Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, таксама за мінулы год павялічылася колькасць аздараўленчых устаноў, у тым ліку з кругласутачным знаходжаннем.
Да таго ж у вобласці працягваецца рэалізацыя інфармацыйнага праекта "Школа - тэрыторыя здароўя". Яго мэта - стварэнне здароўезберагальнага адукацыйнага асяроддзя ў школах праз інтэграцыю педагагічных, інфармацыйных, інтэлектуальных і матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў. Павышэнне матывацыі на захаванне здароўя, і далучэнне падрастаючага пакалення, педагогаў і бацькоў да ЗЛЖ, фарміраванне ведаў аб тым, як зберагчы здароўе. Таму падчас рэалізацыі праекта ва ўстановах працавалі над стварэннем аптымальнага рухальнага рэжыму для дзяцей з улікам іх узроставых, псіхалагічных і іншых асаблівасцяў. Плануецца, што вынікам працы стане захаванне і ўмацаванне здароўя дзяцей і падлеткаў, што прывядзе да зніжэння ўдзельнай вагі школьнікаў, якія маюць адхіленні ў фізічным развіцці і хранічныя хваробы.
Адзначым, у мінулым годзе ў праекце былі задзейнічаны 222 установы агульнай сярэдняй адукацыі з усіх раёнаў Мінскай вобласці. За гэты час у іх адрамантавалі харчаблокі, замянілі вучнёўскую мэблю, рэканструявалі сістэму асвятлення, спартыўныя залы і спортпляцоўкі.