АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

19.02.2020

Беларусь гатова рухацца наперад у прамысловай і сельгаскааперацыі з Грузіяй - Румас

Беларусь гатова рухацца наперад у прамысловай і сельгаскааперацыі з Грузіяй. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас сёння на сустрэчы з міністрам эканомікі і ўстойлівага развіцця Грузіі Натыяй Турнава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Упэўнены ў тым, што, супрацоўнічаючы з Беларуссю, Грузія можа паспяхова вырашаць важныя сацыяльна-эканамічныя задачы, такія як, напрыклад, забеспячэнне насельніцтва камфортным і экалагічна чыстым пасажырскім транспартам, якаснымі і недарагімі медыкаментамі, прадуктамі харчавання, іншай беларускай прадукцыяй. Мы гатовы рухацца наперад і ў прамысловай, і сельскагаспадарчай кааперацыі", - сказаў Сяргей Румас.

Сёння ў Грузіі праводзіцца зборка беларускіх ліфтаў, фасоўка лякарстваў. Беларускі бізнес актыўна цікавіцца стварэннем у Грузіі прадпрыемстваў па перапрацоўцы малака і вытворчасці малочных прадуктаў. У Мінску наладжаны разліў грузінскага каньяку. "Мы, вядома ж, чакаем падтрымку ўрада Грузіі гэтым ініцыятывам па прамысловай кааперацыі", - адзначыў кіраўнік беларускага ўрада.

Акрамя таго, у Грузіі ёсць патрэбнасць у абнаўленні пажарнай тэхнікі, плануецца закупка вагонаў для метро ў Тбілісі. "У нас ужо была пастаўка штадлераўскіх вагонаў, і, наколькі я інфармаваны, яны добра сябе зарэкамендавалі ў Тбілісі. Прадпрыемствы сельгасмашынабудавання таксама гатовы поўнасцю задаволіць патрэбнасць аграрыяў Грузіі ў сучаснай тэхніцы і навясным абсталяванні, з улікам нашага вопыту па адаптацыі яе тэхнічных характарыстык да глебава-кліматычных умоў Грузіі", - дадаў прэм'ер-міністр.

Ён падкрэсліў, што Грузія - важны і правераны часам партнёр Беларусі. "Важна, што мы падтрымліваем добры дыялог на высокім і вышэйшым узроўні. Падтрымліваем на стабільным узроўні наш тавараабарот, тут грузінскі бок лепш працуе, ваш экспарт да нас расце больш высокімі тэмпамі, - звярнуў увагу Сяргей Румас. - Але і беларускаму боку ёсць што прапанаваць і, я думаю, сённяшняе пасяджэнне міжурадавай камісіі дасць магчымасць намеціць новыя напрамкі супрацоўніцтва. Не варта забываць, што кіраўнік дзяржавы паставіў нам задачу давесці наш тавараабарот да $200 млн. І мы ўсе павінны над гэтым працаваць".

Цяпер па запрашэнні прэм'ер-міністра Грузіі вядзецца падрыхтоўка візіту кіраўніка беларускага ўрада ў сакавіку. "Я перакананы, што ваш візіт і плануемы мой візіт паслужаць далейшаму ўмацаванню беларуска-грузінскага супрацоўніцтва", - падкрэсліў Сяргей Румас.

Натыя Турнава ў сваю чаргу адзначыла, што двухбаковыя адносіны за апошнія гады выйшлі на высокі ўзровень, выказаўшы ўпэўненасць, што рыхтуемы візіт Сяргея Румаса ў Грузію будзе плённым працягам шэрага ўзаемных візітаў і перагавораў на высокім узроўні.

Паводле яе слоў, эканамічныя адносіны Беларусі і Грузіі развіваюцца дынамічна, і сёння на пасяджэнні міжурадавай камісіі будзе магчымасць прапрацаваць напрамкі для яшчэ больш дынамічнага і інтэнсіўнага супрацоўніцтва. "Мы бачым усе задаткі, каб яшчэ больш цесна супрацоўнічаць у сферы эканомікі, энергетыкі, транспарту, турызму, аховы здароўя, культуры, адукацыі і інавацый", - дадала яна.

Тавараабарот Беларусі і Грузіі ў 2019 годзе склаў $86,4 млн і знізіўся на 0,6 працэнта ў параўнанні з 2018-м. Экспарт склаў $50,8 млн (зніжэнне на 21,4 працэнта), імпарт - $35,6 млн (рост на 59,9 працэнта). Асноўнымі артыкуламі беларускага экспарту ў Грузію ў 2019 годзе былі сінтэтычныя ніці, малако і малочная прадукцыя, лекавыя сродкі, электрычныя трансфарматары і інш.

Чытаць 4970 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}