АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

21.02.2020

У перапісе 2019 года ўдзельнічала 95 працэнтаў насельніцтва Беларусі

У час перапісу 2019 года былі апытаны 95 працэнтаў насельніцтва, яшчэ 2 працэнты адмовіліся адказваць на пытанні. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У перапісе паўдзельнічала 95 працэнтаў насельніцтва рэспублікі. З іх 22 працэнты перапісалася па інтэрнэце, 28 працэнтаў - знаходзячыся на стацыянарных або мабільных участках, 48 працэнтаў - апытана дома. Адзначу, што 2 працэнты адмовіліся ад удзелу ў перапісе. Згодна з міжнароднымі стандартамі, дапускаецца да 10 працэнтаў адмоў", - сказала Іна Мядзведзева.

Што датычыцца тых, да каго перапісчыкі так і не змаглі трапіць, па іх рабіліся адзнакі, і інфармацыя бралася з адміністрацыйных крыніц, рэгістраў насельніцтва. Напрыклад, з АРІП падаваліся даныя аб спажыванні электраэнергіі і вады ў недаступных кватэрах. "Людзі, якія ўжо гады не жывуць у Беларусі, у перапіс не трапляюць. Гэта адназначна", - запэўніла Іна Мядзведзева.

У Беларусі перапіс насельніцтва праходзіў з 4 па 30 кастрычніка 2019 года пад лозунгам "Погляд на сучаснае - крок у будучае". На першым этапе можна было запоўніць апытальныя лісты самастойна па інтэрнэце, на стацыянарным участку або нават на сваім рабочым месцы (па заяўцы арганізацыі на работу мабільных участкаў). Па дамашніх адрасах перапісчыкі рабілі абходы з 21 кастрычніка. На працягу ўсяго перыяду працавалі амаль 650 стацыянарных участкаў.

Перапіс насельніцтва праводзіцца раз у 10 гадоў. У 2019 годзе рэспандэнтам прапанавалі адказаць на 49 пытанняў, у тым ліку аб асноўных дэмаграфічных і нацыянальна-этнічных характарыстыках, міграцыйнай актыўнасці, адукацыі, крыніцах сродкаў да існавання, занятасці, колькасці дзяцей, жыллёвых умовах, гаспадарчай дзейнасці.

Сабраная інфармацыя - своеасаблівы зрэз і фактычная дэмаграфічная карціна краіны. Яна можа паслужыць для карэкціроўкі дарожных карт маштабных дзяржпраграм, сацыяльных і інфраструктурных праектаў як у цэлым па краіне, так і ў асобных рэгіёнах, асобна ўзятых населеных пунктах.

Чытаць 4931 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}