АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

25.02.2020

Таямніцы беларускіх слоў

Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца сёлета 20-ы раз. Для кожнага народа ён асаблівы. З больш чым шасці тысяч моў, існуючых на Зямлі, палова – пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля іх захавання рашэннем ЮНЭСКА было абвешчана гэтае свята, якое адзначаецца 21 лютага.

Беларусам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая, міланучная, паэтычная. І толькі сучаснікі вольныя вырашаць: развівацца ёй, ці загінуць, якія сцяжыны прайсці і якой беларускую мову пачуюць праз шмат дзесяцігоддзяў. Не варта нагадваць, што мова жывая, пакуль на ёй гавораць.

Да дня роднай мовы ў Беларусі заўсёды рыхтуюцца актыўна. Адбываюцца круглыя сталы, прэзентацыі, канцэрты. Ладзіцца ўсё гэта ў школах, гімназіях, дзіцячых садках, іншых установах. Вось і Зяленаборская сельская бібліятэка сумесна з Домам культуры далучыліся да гэтых падзей. На тэматычную праграму “Таямніцы беларускіх слоў” наведаліся вучні 3-5 класаў школы разам з настаўнікамі. Каб стварыць адпаведную атмасферу, бібліятэкар Т.Гусева падрыхтавала кніжную выставу: стэнд, упрыгожаны саматканымі палотнамі змясмціў выразы беларускіх пісьменнікаў аб роднай мове. Пачалася сустрэча з віктарыны, якая складалася з раздзелаў: “Перакладчык”, “Хітрыя словы”, “Назаві адным словам”, “Заданні на кемлівасць”. Самыя актыўныя ўдзельнікі па выніках віктарыны былі ўзнагароджаны салодкімі падарункамі. Сустрэчу працягнуў невялікі канцэрт, на якім дзеткі пачулі не толькі беларускія песні. Нашы землякі спявалі песні на родных мовах сваёй далёкай радзімы: украінскай і лінгала – мове, на якой размаўляюць жыхары афрыканскай краіны Конга. Завяршыў сустрэчу анімацыйны фільм кінастудыі “Беларусьфільм” “Вясёлыя літары” пра асаблівасці беларускага алфавіту. Арганізатары сустрэчы выказалі гасцям пажаданне часцей чытаць на беларускай і ўжываць яе ў побыце.

Чытаць 4785 разоў Апошняя змена 25.02.2020
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}