АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

19.02.2020

Валанцёры атрада "Добрае сэрца" БТЧК не забываюць пра сваіх падапечных

З надыходзячым святам - Днём абаронцаў Айчыны - павіншавалі пастаяльцаў аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у в.Жажалка валанцёры атрада "Добрае сэрца" Смалявіцкай раённай арганізацыі БТЧК.

Валанцёры з сярэдняй школы №2 - частыя госці ў аддзяленні. Яны прыязджаюць да пажылых людзей пры любым зручным выпадку, каб павіншаваць іх са святам, паднесці невялікія падарункі, ды і проста пагутарыць. Гэтым разам валанцёры падрыхтавалі для іх канцэртную праграму: з вершамі, песнямі і танцамі. Калі хтосьці па стане здароўя не змог выйсці і ўбачыць усё гэта дзейства на свае вочы, да таго рабяты зайшлі ў палату і ўжо там павіншавалі з надыходзячым святам. Без увагі ў гэты дзень не застаўся ніхто!

Ужо ўпадабаныя пажылым людзям артысты з валанцёрскага атрада стварылі для ўсіх святочны настрой: Паліна Клімовіч выканала некалькі песень, якія апынуліся знаёмыя аўдыторыі, бабулі з дзядулямі з задавальненнем ёй падпявалі; Бараноўская Каця паказала прысутным выступленне па каратэ, а Арына Бабкевіч і Карына Варановіч прадэманстравалі гнуткасць і пластыку, выконваючы гімнастычныя практыкаванні. Першы раз пастаяльцаў аддзялення наведаў удзельнік міні-ініцыятывы БТЧК "Сонца для ўсіх" Арцём Азаркін, які зараз стане пастаянным госцем у пажылых людзей.

Акрамя валанцёраў атрада "Добрае сэрца" пажылых людзей з надыходзячым святам павіншавала старшыня раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа Галіна Графутка. Моцнага здароўя, дабрабыту і доўгіх гадоў жыцця пажадала яна пастаяльцам аддзялення.

Фінальным пунктам канцэрта стала ўручэнне памятных падарункаў, якія валанцёры зрабілі сваімі рукамі. Пажылыя людзі шчыра дзякавалі артыстаў за ўвагу, святочны настрой і клопат.

Пастаяльцы аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў заўсёды рады ўвазе і ўжо ў чаканні новых гасцей.

Чытаць 4967 разоў Апошняя змена 19.02.2020
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}