АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

11.03.2020

У Смалявічах прайшоў дзіцячы футбольны фестываль

7 сакавіка 2020 года ў спартыўнай зале гарадскога стадыёна "Вікторыя" упершыню прайшоў дзіцячы футбольны фестываль "SMOLEVICHI CUP-2020". Арганізатарам яго правядзення выступіў футбольны клуб "Смалявічы".

У фестывалі прынялі ўдзел футбольныя клубы "Ірбіс" (Мінск), "Мінск" (дзяўчынкі), "Смалявічы-2012" і "Смалявічы-2013".

Столькі задаволеных рабят і бацькоў тут не бачылі даўно! Яшчэ б, выхаванцы Смалявіцкай дзіцячай юнацкай спартыўнай школы па футболе ўпершыню сталі ўдзельнікамі турніру. На працягу некалькіх гадзін тут кіпелі спартыўныя баталіі. Рабятам так хацелася перамагчы! За юных футбалістаў хварэлі не толькі трэнеры, падтрымлівалі іх і бацькі.

Усе ўдзельнікі спаборніцтваў паказалі яркі футбол, але перамогу ў напружанай барацьбе атрымала каманда футбольнага клуба "Ірбіс". Падчас урачыстага ўзнагароджання ўсе ўдзельнікі турніру атрымалі медалі. А дзяўчынкам з каманды ФК "Мінск" ініцыятар правядзення турніру - трэнер Раман Лазерка і яго падапечныя ўручылі вясновыя цюльпаны.

Дзіцячы футбольны фестываль "SMOLEVICHI CUP-2020" стаў значнай падзеяй у спартыўным жыцці Смалявіцкага раёна. Ідэйным натхняльнікам яго правядзення выступіў трэнер-выкладчык дзіцячай юнацкай спартыўнай школы па футболе Раман Лазерка:

- Сёлета ў дзіцячую школу па футболе былі набраны групы пачатковай падрыхтоўкі - гэта рабяты 2012-2013 г. н. Вядома, ім выязджаць на турніры ў іншыя гарады пакуль ранавата. Таму спецыяльна для іх захацелася правесці футбольны фестываль. Гэтую ідэю падтрымаў і дырэктар дзіцячай юнацкай спартыўнай школы па футболе Аляксандр Калінічэнка. Было прынята рашэнне прымеркаваць турнір да Міжнароднага жаночага дня. Тым больш, сярод удзельнікаў фестывалю была каманда дзяўчынак.

Вядома, у будучыні мы плануем правесці ні адзін такі турнір. Хочацца, каб як мага больш юных футбалістаў змаглі адчуць атмасферу такіх фестываляў, змаглі пагуляць у футбол, пагутарыць.

Вялікі дзякуй бацькам, якія прыйшлі падтрымаць сваіх дзяцей. Дзякуючы іх ўдзелу і рабятам, у нас атрымалася вялікае футбольнае свята, якое нікога не пакінула абыякавым.

Чытаць 4840 разоў Апошняя змена 11.03.2020
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
Падрабязна у гэтай катэгорыі: « Настальгія «Ведаць, каб не спатыкнуцца» »
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}