АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

16.03.2020

«Ведаць, каб не спатыкнуцца»

У мэтах арганізацыі і правядзення ва ўстановах культуры дадатковых мерапрыемстваў па прафілактыцы і папярэджанні правапарушэнняў, злачынстваў і супрацьпраўных дзеянняў сярод непаўналетніх, 13 сакавіка 2020 г.у раённым цэнтры рамёстваў сумесна з Арджанікідзаўскай бібліятэкай і ДУА "СШ №3" прайшоў Дзень прававой інфармацыі "Ведаць, каб не спатыкнуцца".

У ходзе, якога ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Смалявіцкага раённага аддзела ўнутраных спраў лейтэнант міліцыі Пічугін Раман Генадзевіч распавёў удзельнікам мерапрыемства аб асновах забеспячэння бяспекі ў сетцы Інтэрнэт, аб адказнасці за здзяйсненне правапарушэнняў з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій, аб відах прававой адказнасці за супрацьпраўныя дзеянні, прывёў прыклады парушэнняў закона, нагадаў аб крымінальнай адказнасці за злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам наркотыкаў, распіццё спіртных напояў у грамадскіх месцах, парушэнне правілаў дарожнага руху. Рабяты прынялі актыўны ўдзел у гульні прававой тэматыкі "Падлетак і закон", падчас якой падлеткі адказвалі на пытанні па прафілактыцы і папярэджанні правапарушэнняў, злачынстваў, а таксама была аформлена кніжная выстава, на якой была прадстаўлена літаратура прававой тэматыкі. Вынікам мерапрыемства стаў прагляд хроніка-дакументальнага фільма аб правах дзіцяці і сямейна-бытавых адносінах: "Старая казка на новы лад". І ў заключным слове дырэктар раённага цэнтра рамёстваў Г.І. Харламава заклікала ўдзельнікаў мерапрыемства адказна ставіцца да ўласнага здароўя, асабістай бяспекі, не дапускаць здзяйсненне правапарушэнняў і быць законапаслухмянымі людзьмі.

Чытаць 4800 разоў Апошняя змена 16.03.2020
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}