З 28 сакавіка па 4 красавіка пройдзе рэспубліканская акцыя "Тыдзень лесу". Акцыя "Тыдзень лесу" з-за цёплага надвор'я пройдзе раней, чым звычайна. Яна стартуе 28 сакавіка. Жадаючым паўдзельнічаць трэба звярнуцца ў бліжэйшы лясгас. Іх забяспечаць пасадачным матэрыялам і інвентаром. Цяперашні "Тыдзень лесу" будзе прымеркаваны да Года малой радзімы і прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі. Летась за тыдзень больш за 50 тысяч чалавек высадзілі амаль 30 мільёнаў дрэў. Акцыя пройдзе ўжо ў трынаццаты раз.