АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

03.09.2020

На Вілейшчыне грэчку вырошчваюць у чатырох гаспадарках

Думаецца, ніхто не стане аспрэчваць выказванне, што яна – адна з самых запатрабаваных грамадствам культур. Нельга ўявіць без яе прысутнасці паўнацэннае харчаванне, як кажуць, ні старога, ні малога. Спытайце ў любога дасведчанага ў пытанні здаровага ладу жыцця чалавека пра карысць грэчкі, ён абавязкова падкрэсліць: гэтыя крупы проста незаменныя для чалавека, пiша газета «Шлях перамогі».

Менавіта па гэтай прычыне пасевы культуры пастаянна пашыраюцца. Так, на Міншчыне сёлета яна расце на 5,4 тысячы гектараў, што ў тры разы болей, чым было летась. Немалая плошча – 619 гектараў – занята грэчкай і на Вілейшчыне, дзе яе вырошчваюць у чатырох гаспадарках: адкрытых акцыянерных таварыствах «Алая зара», «Новая Вілія», «Вілейскі рай­аграсэрвіс» і аграфірме «Ілья».

— Трэба адзначыць, што пасевы грэчкі добра захаваліся, таму, калі будзе спрыяць надвор’е, культура дасць нядрэнны ўраджай, – падзяліўся начальнік аддзела арганізацыі вытворчасці ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Леанід Кудзеля. – Гэта дазволіць нам выканаць даве­дзены план па здачы дзяржаве 611 тон гэтай культуры.

Як адзначыў Леанід Часлававіч, да ўборкі вышэйназванай позняй яравой культуры на Вілейшчыне прыступяць ў сярэдзіне верасня.

Чытаць 3317 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}