Будуюць іх у Бараўлянах, Стоўбцах, Крупках. Актыўна задзейнічаюць і яшчэ адзін мясцовы від паліва - торф, паведамляе Беларусь 1.
Дзякуючы новым тарфяным радовішчам у Бярэзінскім раёне мясцовы завод па выпуску брыкетаў павялічыць аб'ёмы вытворчасці. Сёння гэта 33 тысячы тон торфабрыкетаў за год.
Дарэчы, частку прадукцыі з Мінскай вобласці экспартуюць. Так, прадпрыемства са Старобіна заключыла кантракт на пастаўку драўняных брыкетаў у Швецыю.
У цэлым сярод мясцовых відаў паліва торф займае 15%. Выкарыстоўваюць яго і прыватныя падворкі, і кацельні. Выпускаюць беларускія торфапрадпрыемствы прадукцыю не толькі для энергетыкі, але і для аграрыяў - садаводаў. А экспартуюць у больш чым 20 краін.