АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

07.09.2020

Бярэзінскія выратавальнікі падвялі вынікі купальнага сезона

Завяршыўся летні купальны сезон-2020. Але адпачынак каля вады працягваецца. Таму не лішнім будзе звярнуць увагу на статыстыку і спыніцца на асноўных момантах, што дапамогуць захаваць жыццё і здароўе людзей, пiша газета "Бярэзiнская панарама".

Так, на працягу летняга купальнага сезона на тэрыторыі Бярэзінскага раёна выратаваны 3 чалавекі, з іх 2 непаўналетнія, загінулі 2 чалавекі працаздольнага ўзросту. Прычына — моцнае алкагольнае ап’яненне. За парушэнне правілаў бяспекі на вадзе папярэджаны 36 чалавек.

Службай паста ажыццёўлена 28 рэйдавых мерапрыемстваў, праведзена 76 прафілактычных гутарак на тэму бяспечных паводзін.

У месцах, забароненых для купання і не абсталяваных для гэтых мэт, дэманціравана 12 самаробных канструкцый для скачкоў у ваду. Выраб і выкарыстанне апошніх, дарэчы, з’яўляецца адным з грубых парушэнняў. Да іх жа адносяцца купанне ў забароненых месцах і ў стане алкагольнага ап’янення, невыкананне правілаў эксплуатацыі маламерных суднаў, адсутнасць кантролю за дзецьмі з боку бацькоў.

Чытаць 3306 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}