АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

17.12.2020

Лукашэнка сустрэўся са спецпасланнікам Папы Рымскага

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся сёння з Апостальскім нунцыем у Вялікабрытаніі архібіскупам Клаўдзіа Гуджэроці, перадае карэспандэнт БЕЛТА. 

Клаўдзіа Гуджэроці займаў пасаду Апостальскага нунцыя ў Беларусі ў 2011-2015 гадах. На гэты раз ён прыехаў у Мінск як спецпасланнік Папы Рымскага Францыска. 

"Я вельмі рады, што яго святасць Папа Францыск накіраваў вас у Беларусь. Мне прыемна з вамі сустрэцца, у мяне добрыя ўражанні засталіся ад сустрэч, перагавораў, размоў з вамі, калі вы служылі тут. І я заўсёды гаварыў, што цяперашні Папа Рымскі Францыск, з майго пункту гледжання, гэта народны чалавек", - заявіў Аляксандр Лукашэнка. 

Прэзідэнт папрасіў Клаўдзіа Гуджэроці перадаць Папу Рымскаму Францыску самыя цёплыя віншаванні з Новым годам і пажаданні моцнага здароўя. "Калі захварэе, няхай не перажывае: мы гатовы прыняць яго на лячэнне, мы ўмеем лячыць. Але цяпер лепш не трэба хварэць. І Нараджэнне Хрыстова тут, Новы год, святы - хварэць нам няма калі. Але калі што - адразу да нас", - з гумарам адзначыў кіраўнік дзяржавы. 

Архібіскуп запэўніў, што абавязкова перадасць гэтыя словы Папу Рымскаму. Паводле яго слоў, кіраўнік Каталіцкай царквы хацеў сустракаць калядныя святы разам з вернікамі, але каранцінныя мерапрыемствы пакуль не дазваляюць гэта зрабіць. 

Аляксандр Лукашэнка таксама падзякаваў спецпасланніку Папы Рымскага за прыезд, назваўшы яго візіт у Мінск добрым знакам. "Ёсць аб чым пагаварыць, у нас заўсёды было шмат тэм. Многія тэмы і застаюцца, іх адразу не вырашыш. Але нейкія рухі ёсць", - заявіў Прэзідэнт. 

Клаўдзіа Гуджэроці таксама лічыць, што за час яго работы ў Беларусі ў бакоў атрымалася многае зрабіць для развіцця адносін. "На жаль, вы рана паехалі ад нас. Пасля Вялікабрытаніі вам трэба зноў у Беларусь вяртацца", - адзначыў кіраўнік дзяржавы. "Пасля Вялікабрытаніі можа быць пенсія. Там не відаць сонца - небяспечна для здароўя", - таксама пажартаваў архібіскуп. 

Рымска-каталіцкая царква ў Беларусі - другая па колькасці вернікаў канфесія ў рэспубліцы. За апошнія 20 гадоў колькасць рэлігійных суполак РКЦ у краіне павялічылася ў чатыры разы, на сённяшні дзень іх налічваецца 498. Яны аб'яднаны ў чатыры епархіі: Мінска-Магілёўскую, Віцебскую, Гродзенскую і Пінскую. 

Суполкі Рымска-каталіцкай царквы маюць 514 касцёлаў, будуецца яшчэ 31. З 1988-га па 2020 год дзяржава перадала царкве каля 300 аб'ектаў для рэлігійных мэт. 

У Беларусі служаць восем біскупаў РКЦ. Усяго ў прыходах працуюць 453 свяшчэннаслужыцелі, з якіх 71 - замежныя грамадзяне, пераважна Польшчы. Замежных манашак - 36. Каталіцкіх свяшчэннаслужыцеляў у Беларусі рыхтуюць у дзвюх семінарыях - у Гродне і Пінску. З 2009 года функцыянуе катэхетычны каледж для цывільных у Баранавічах. У 2013 годзе зарэгістраваны Мінскі тэалагічны каледж імя святога Яна Хрысціцеля Мінска-Магілёўскай епархіі, а ў 2015-м - Тэалагічная акадэмія імя святога Яна Паўла ІІ. Аднак яе будаўніцтва пакуль не пачалося. У 2018 годзе ў Беларусі зарэгістравалі Тэалагічны каледж імя святога Казіміра Гродзенскай епархіі.

Чытаць 2858 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}