АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

18.12.2020

Урад пашырыў пералік тавараў, цэны на якія рэгулюе МАРГ

Урад пашырыў пералік тавараў і паслуг, цэны на якія рэгулюе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 16 снежня 2020 года нумар 732, якая афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА. 

У пералік уключаны сродкі аховы органаў дыхання, прызначаныя для індывідуальнага прымянення (маскі, паўмаскі, павязкі), дэзынфіцыруючыя (антыбактэрыяльныя, абеззаражвальныя) сродкі (у тым ліку гелі, спрэі), пальчаткі ахоўныя аднаразовыя, прызначаныя для індывідуальнага прымянення. 

Акрамя таго, у спіс увайшлі паслугі па перадачы і размеркаванні цеплавой энергіі. 

Адначасова СІА і дэзынфіцыруючыя сродкі выключаны з пераліку сацыяльна значных тавараў, цэны на якія рэгулюе МАРГ не больш за 90 дзён на працягу аднаго года. 

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Чытаць 2799 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}