Суверэнітэт - гэта не толькі пытанне захавання дзяржавы, гэта пытанне нацыянальных амбіцый. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са студэнцкай моладдзю, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Суверэнітэт - гэта не толькі пытанне захавання дзяржавы. Гэта пытанне нацыянальных амбіцый. Пытанне вашага грамадзянскага статусу, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Я ніколі не паверу, што мы выгадавалі пакаленне незалежных беларусаў, якія мараць, каб іх будучыню вызначалі замежныя палітыкі".
У той жа час кіраўнік дзяржавы пацікавіўся ў студэнтаў, ці разумеюць яны, якіх велізарных намаганняў каштуе такая палітычная самастойнасць. "Ці шмат вы ведаеце краін у свеце, якія такія ж невялікія і не багатыя на рэсурсы, як наша, але змаглі замацавацца на міжнароднай арэне як самадастатковая і моцная дзяржава?" - спытаў ён.