АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

15.03.2019

Апошні званок для выпускнікоў 9-х і 11-х класаў прагучыць 30 мая

Апошні званок для выпускнікоў 9-х і 11-х класаў прагучыць 30 мая, 2018/2019 навучальны год завершыцца 31 мая. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства адукацыі, паведамляе БЕЛТА.

Здаваць экзамены школьнікам трэба будзе з 1 па 8 чэрвеня, а выпускныя вечары Мінадукацыі рэкамендуе правесці 8-9 чэрвеня.

Акрамя таго, у Мінадукацыі расказалі пра графік школьных канікул у 2019/2020 навучальным годзе. Так, асеннія прадоўжацца 9 дзён з 1 па 9 лістапада 2019 года, зімовыя - 17 дзён (з 26 снежня 2019 года па 11 студзеня 2020 года). Вясеннія канікулы будуць самымі кароткімі - шэсць дзён (з 30 сакавіка па 4 красавіка 2020 года). Летнія пачнуцца 1 чэрвеня і завершацца 31 жніўня. Школьнікам трэба будзе адпачываць 92 дні, выпускнікам дзявятых класаў крыху менш. У іх канікулы пачнуцца 11 чэрвеня.

Вучням першых і другіх класаў у трэцяй чвэрці прадаставяць дадатковы тыдзень зімовых канікул - з 17 лютага па 23 лютага 2020 года.

БЕЛТА

Чытаць 8928 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}